“Хто такія акцябраты?”

Пад такой назвай прашоў тыдзень акцябрат, які па­чаў­ся з лінейкі. На ёй была прэзентавана дзейнасць пія­нерскай дружыны імя Ю. Смірнова.

Працягам мерапрыемстваў тыдня стаў турнір знаўцаў “Як ты ведаешь Беларусь?”. А яшчэ дзяцей чакала цікавая гульня — падарожжа ў Краіну акцябрацкай зорачкі. У гэтае вандраванне хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся з піянерам Надзеяй Алясюк і, выконваючы розныя заданні, даказалі, што яны добра падрыхтаваліся да ўступлення ў рады БРПА. На піянерскім зборы 6 вучняў другіх-трэціх класаў сталі акцябратамі. Іх павіншавала класны кіраўнік Наталля Аляксееўна Стасюк. Школьнікам давялося паўдзельнічаць і ў конкурсе малюнкаў “Захапленні акцябрат”. А на ўрачыстым закрыцці тыдня дзеці атрымалі дыпломы і граматы за ўдзел у мерапрыемствах.
Ганна СЕМЯНЮК, старшыня савета дружыны імя Ю. Смірнова,
Кацярына ПАЛЯЦІЛА, карэспандэнт дружыннай газеты “Піянерская праўда” Дарапеевіцкай школы.
НА ЗДЫМКУ: у час тыдня акцябрат.
Фота аўтараў.

Опубликовано ГЧ № 90  от 26.11.16г.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

www.220km.com.ua

дешевая гостиница киев