Працаваць у камандзе

Піянерыя Маларытчыны – гэта 19 піянерскіх дружын, якія аб’ядноўваюць 2128 школьнікаў. 60 актывістаў з устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у вучобе піянерскага актыву, якая прайшла ў раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На занятках піянеры вучыліся ствараць атрадныя куткі, працаваць у камандзе. А цікавая гульня дапамагла выявіць самых інтэлектуальных, добрых, моцных і старанных актывістаў.
Завяршылася сустрэча творчым выступленнем агітбрыгады “Новае пакаленне” – пераможцы раённага, абласнога і ўдзельніцы рэспубліканскага V агляду-конкурсу “Запалі касцёр дабра!”, а таксама тэатралізаваным выступленнем Марыі Крэнь і Ганны Мірчук.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “Маларыцкі раённы
цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час вучобы актыву. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 90 от 26.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.