МОЦНЫМ БЫЦЬ МОДНА

У гарадскім парку г.Маларыта прайшлі спаборніцтвы, прымеркаваныя да Дня падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Ініцыятарам і адным з арганізатараў мерапрыемства стаў Максім Фадзееў, маларытчанін, былы дэсантнік, а цяпер старшыня грамадскага аб’яднання “Клуб дапрызыўнай падрыхтоўкі”. Яго пачынанне падтрымалі аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел унутраных спраў Маларыцкага райвыканкама, атрад міліцыі асобага прызначэння Брэсцкага аблвыканкама, Маларыцкі раённы ваенны камісарыят, 38-ая асобная гвардзейская Чырванасцяжная Венская мабільная брыгада, аддзел пагранічнай службы “Маларыта”.
На старт выйшлі 4 ка­манды, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е. Удзельнікам неабходна было пераадолець некалькі этапаў “Паласы перашкоды”: разборка і зборка аўтамата “АК-74”, стральба з пісталета Макарава, “Навясная пераправа”, “Турнік”, “Рукаход”, “Кола”, “Цягнем-пацягнем”. Таксама каманды-ўдзельнікі спаборніцтва запаўнялі маршрутную тапаграфічную карту.
Пасля правядзення ўсіх этапаў спаборніцтва журы падвяло вынікі. Перамогу атрымала каманда Маларыцкай раённай гімназіі ў складзе Віталія Смаля, Аляксандра Ярмашука (11-класнікі), Дзмітрыя Бурштына (10-класнік), а таксама Ангеліны Марук і Аляксандры Гапанюк (10-класніцы), якую трэніруюць настаўнікі Леанід Лук’янчук і Алена Сезік. Другое месца заняла каманда прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, трэцяе – Олтушскай СШ.
Між іншым, Віталій Смаль выйграў спаборніцтвы ў групавым адцісканні ад зямлі сярод усіх удзельнікаў. Яго вынік – 80 адцісканняў. Аляксандр Ярмашук за адну хвіліну здолеў 31 раз падняць трыццацікілаграмовую гіру. Віталій і Аляксандр у якасці ўзнагароды атрымалі цяльняшкі ад арганізатараў мерапрыемства.
Каманда раённай гім­назіі за першае месца ўзна­гароджана Кубкам спаборніцтваў.

На здымку: удзельнікі спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 90 26.11.16г.

Добавить комментарий


chemtest.com.ua

http://biceps-ua.com/

https://t-marka.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!