Мяч у руках — кідок — перамога!

Універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына” нядаўна зноў сабраў аматараў гандбола горада і раёна. Аматары гэтага віду спорту сюды прыйшлі для таго, каб паглядзець гульню чарговага тура XXV чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх каманд у групе “А”.

На пляцоўцы сустракаліся каманды “Кронан” (Гродна) і Брэсцкага гандбольнага клуба імя Анатолія Мяшкова – 2.
На перапынак каманды пасля першага тайма гульні пайшлі з лікам 9:17 на карысць спартсменаў з Гродна. У другой палавіне сустрэчы прадстаўнікі абодвух клубаў сталі паказваць больш дынамічны гандбол. Балельшчыкі спадзяваліся, што “мяшкоўцы” калі не выйграюць, то хоць зраўнуюць лік. Яны змагаліся да канца, зрабілі ўсё, што змаглі, але, на жаль, не атрымалася перамагчы. З лікам 26:37 БГК імя А.П.Мяшкова-2 прайграў гандбалістам з Гродна.
НА здымках: гандбольны матч ва ўніверсальным спартыўным Цэнтры “Жамчужына”.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 90 от 26.11.16г.

Добавить комментарий


https://sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!