“Маіх радкоў няма без Беларусі”

На Брэстчыне працягваецца абласны бібліятэчны месячнік папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”. Да яго актыўна падключыліся і ўсе бібліятэкі Маларытчыны. Для наведвальнікаў арганізаваны разнастайныя прэзентацыі і кніжныя выставы, агляды літаратуры беларускіх выдавецтваў і паэтычныя гадзіны, дні беларускамоўнай кнігі і вусныя літаратурныя часопісы…
Месячнік, на думку яго арганізатараў, павінен паспрыяць удасканаленню, паглыб­ленню і развіццю традыцый, якія склаліся. Асноўная работа падчас яго правядзення скіравана на літаратурнае краязнаўства. Яно цяпер усё больш набывае выражаны сацыяльны характар, яго змест знаходзіцца ў прамой залежнасці ад праблем, якія паўсталі перад сучасным грамадствам.
У раённай бібліятэцы ў рамках месячніка арганізавана выстава “Свет ведаў кніга адкрывае”, прайшлі ўжо гадзіна та­лерантнасці і гадзіна “праблемнай” размовы “Адміністрацыйная адказнасць моладзі”. Цяпер ідзе падрыхтоўка да літаратурнага свята “На мове, сэрцу зразумелай”. У дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў СШ №2 райцэнтра з мясцовай паэткай Таццянай Ефлаковай (на здымку). У Дарапеевіцкай бібліятэцы для вучняў 2-3 класаў прайшоў дыспут “Жыла-была казка”, у Арэхаўскай сельскай бібліятэцы — хіт-парад беларускіх казак “Родныя казкі — на ўсе часы падказкі” для вучняў 3-га класа, у Мельніцкай сельскай бібліятэцы — гульня-віктарына “У краі­не беларускіх казак” і арганізаваны літаратурна-паэтычны вернісаж “Калі радок дыктуе пачуцці”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 91 от 26.11.16г.

Добавить комментарий


www.biceps-ua.com/tabak-dlya-kalyana.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!