“Дапаможам птушкам зімаваць”

Акцыя пад такім дэвізам прайшла ў Лукаўскай сярэдняй школе і выклікала немалую цікавасць школьнікаў. Многія вучні прынялі ў ёй непасрэдны ўдзел. Асабліва вызначыліся актывісты піянерскай дружыны імя В. Харужай.
Каб школьнікам было лягчэй спра-віцца з задачай дапамагчы птушкам, якія зімуюць у нашых мясцінах, іх за­прасілі прыняць удзел у конкурсе. Вучні папоўнілі свае веды аб відах кармушак і іх зручным размяшчэнні, аб кармах, якія выкарыстоўваюцца для падкормкі птушак. І толькі пасля гэтага дарослыя і дзеці ўзяліся за работу. Піянеры разам з настаўнікамі працоўнага выхавання змайстравалі кармушкі рознай формы і з рознага матэрыялу. А яшчэ ўдзельнікі акцыі назапасілі для птушак разнастайны корм.
Працуючы над стварэннем кармушак для птушак, школьнікі зразумелі, што робяць добрую справу – дапамагаюць выжыць птушкам у самую цяжкую пару года.
Настасся КРАЎЧУК, педагог-арганізатар ДУА “Лукаўская сярэдняя школа”.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 91 от 26.11.16г.

Добавить комментарий


здесь

https://www.etalon.com.ua

steroid.in.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!