МАНІТОРЫЦЬ ЛЮДСКІЯ ПРАБЛЕМЫ

Даюць магчымасць “прамыя тэлефонныя лініі” і прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях,  рэзюмаваў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль КАЛІНІН.

У мінулую пятніцу ў рамках Дня інфармавання Брэстчыну наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін. У той жа дзень Анатоль Мікалаевіч пабываў і ў Маларыцкім раёне. У райвыканкаме ён правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, а затым наведаў другую гарадскую школу і сумеснае закрытае акцыянернае таварыства “Кварцмелпрам”.

Забягаючы наперад, адзна­­­чу, што Анатоль Міка­лаевіч застаўся задаволены нашым райцэнтрам. Яго ўразілі дагледжанасць Маларыты, парадак у горадзе. Не расчараваны быў намеснік прэм’ер-міністра, як прызнаўся затым у ін­тэрв’ю карэспандэнтам, і пасля прыё­му грамадзян. Бо яны не прыйшлі з прэтэнзіямі да мясцовай улады, а іх пытанні і праблемы патрабуюць вырашэння на абласным ці нават на рэспубліканскім узроўнях. Скажам, дырэктар другой гарадской школы Любоў Васільеўна Куц. У навучальнай установе закончана ўжо рэканструкцыя сталоўкі, але капітальны рамонт школы яшчэ не завершаны. Патрэбны сродкі на добраўпарадкаванне пад’язных шляхоў, на цеплавую рэабілітацыю спар­­тыўнай залы. А гэта прыкладна 10 мільярдаў рублёў.
Анатоль Мікалаевіч з аса­блі­вай зацікаўленасцю слухаў кіраўніка школы, ка­лектыў якой даўно прывык сваімі сіламі зарабляць грошы і ніколі, можна сказаць, не хадзіў з працягнутай рукой. Сёння вучні другой гарадской школы разам са сваімі настаўнікамі выпускаюць 167 відаў прадукцыі, якая ў навучальнай установе не залежваецца. Выручаныя сродкі выкарыстоўваюць для ўласных патрэб, а гэта не толькі рамонт навучальнай установы, штогадовая падрыхтоўка яе да навучальнага года, але і заахвочванне лепшых і таленавітых вучняў, навагоднія падарункі і інш.
Анатоль Калінін папрасіў дырэктара Любоў Куц вы­класці канкрэтную праграму і запэўніў, што ўнікне ў праблему і паспрабуе нечым дапамагчы.
— Я прытрымліваюся той пазіцыі,-адзначыў намеснік прэм’ер-міністра ў інтэрв’ю,- што трэба дапамагаць тым, хто сам стараецца і да нечага імкнецца. А ў дадзеным выпадку кіраўнік школы хоча, каб у вучняў і настаўнікаў былі больш камфортныя ўмовы.
Не менш сацыяльна знач­­­ным было і пытанне, з якім прыйшла на прыём да намесніка прэм’ер-міністра і старшыня Арэхаўскага сель­выканкама Святлана Вітаноўская. А прасіла яна аказаць садзейнічанне ў капітальным рамонце аў­тадарогі да іх аграгарадка. Праблема гэтая, як гавораць, “з барадою”. Цана яе вырашэння – 15 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. Раённаму бюджэту вырашыць яго не пад сілу. Таму і ў дадзеным выпадку Анатоль Мікалаевіч зацікаўлены паспрабаваць аказаць садзейнічанне для вырашэння праблемы на больш высокім узроўні.
Сяргей Алесік, намеснік начальніка ПМК-20 па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, зноў жа гаварыў ад імя ўсяго калектыву будаўнікоў, а гэта больш чым 200 чалавек. І турбавала яго запазычанасць, якую на працягу 2 гадоў не могуць пагасіць на карысць ПМК-20 СВК ”Рыта” і ААТ ”Макраны”. Сума яе — больш за 6 мільярдаў рублёў (у старым вылічэнні). Будаўнікі звярталіся і ў суд, але праблема не знята. Унутранымі рэзервамі ні СВК ”Рыта”, ні ААТ ”Макраны” разлічыцца са сваімі падрадчыкамі, якія 2 гады таму назад будавалі фермы ў гэтых гаспадарках, не змогуць. Тым больш, што самі — не з ліку эканамічна моцных. Дзе выйсце? Як яго знайсці? Прадстаўнік вышэйшай улады даў слова параіцца з адпаведнымі службамі. Магчыма, і тут знойдзецца нейкі аптымальны варыянт.
Абнадзеіў намеснік прэм’ер-міністра і яшчэ 2 жыхароў горада, якія прыйшлі да яго з просьбай дапамагчы вырашыць пытанні выдачы крэдыту на будаўніцтва ўласнага дома і працаўладкавання.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: у час прыёму грамадзян намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолем Калі­ніным.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано  ГЧ № 92 от 30.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://www.etalon.com.ua

аккумуляторы Кривой Рог

e-kirpich.kiev.ua