“Дрэва жаданняў”

У піянерскіх дружынах раёна прайшла флэш-акцыя “Дрэва жа­данняў”, якая была прымеркавана да Сусветнага дня дзі­цяці.
Імправізаваныя дрэвы, упрыгожаныя чырвона-зялёнымі стужкамі з самымі запаветнымі жаданнямі дзяцей, з’явіліся ля школ раёна. Міру і дабра, дружбы і здароўя, прыгажосці і сонца пажадалі школьнікі ў гэты дзень усім дзецям планеты, сваёй краіне, блізкім і родным!
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА
“Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ  № 92 от 30.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.