З песняй – да перамог

Каб распазнаць таленты, у краі­не арганізуюцца роз­ныя твор­чыя конкурсы. Адзін з іх – рэспубліканскі фестываль-конкурс песні ДТСААФ “Любоў да Айчыны захоўваючы…”, які ў чацвёрты раз праводзіцца ў Бе­ларусі. Раённы этап яго прайшоў і на Маларытчыне.

Арганізатар раённага тура фестывалю-конкурсу інструктар раённага савета Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянціна Козак адзначыла, што добраахвотнае таварыства імкнецца выхоўваць патрыятычную свядомасць, духоўна-маральныя каштоўнасці рознымі шляхамі – у тым ліку праз творчыя спаборніцтвы. Песенны конкурс – гэта магчымасць папулярызаваць гераічны подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, гісторыю краіны, баявыя і працоўныя традыцыі нашага народа, нацыянальную культуру. Таму намінацыі конкурсу, а іх было тры, уключалі розную тэматыку. Ваенныя і грамадска-патрыятычныя песні аб’яднала намінацыя “Навечна ў памяці народнай”. У намінацыі “Квітней, родная Беларусь!” удзельнічалі выканаўцы, якія праслаўлялі нашу краіну. А вось у намінацыі “З песняй па жыцці” маглі прыняць удзел аматары лірычнай тэматыкі. Журы ацэньвала не толькі ўзровень выканаўчага майстэрства, але і тое, як артыст трымаецца на сцэне, мастацкую і тэматычную напоўненасць твораў. Таму “судзіць” фестываль-конкурс запрасілі як дзеячаў культуры, так і запрошаных гасцей – намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціну Жалнерык і першага сакратара РК ГА “БРСМ” Надзею Пстыга.
Удзел у раённым туры конкурсу прынялі прадстаўнікі 7 каманд, у склад якіх увайшлі члены пярвічных арганізацый ДТСААФ. Сваіх артыстаў прадставілі навучальныя ўстановы горада, а таксама Лукаўская і Хаціслаўская сярэднія школы, гарадскі Дом культуры і дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Самай папулярнай была намінацыя “ З песняй па жыцці”, у ёй выступіла большасць удзельнікаў. Шквал эмоцый у гледачоў выклікалі ваенныя песні. Увогуле, усе выканаўцы паказалі добры творчы ўзровень, яны пражылі на сцэне гісторыі, аб якіх спявалі. Таму вызначыцца з пераможцамі журы было нялёгка. Па правілах конкурсу ўзнагароды – граматы і прэміі – атрымалі лаўрэаты першай,другой і трэцяй прэмій у кожнай намінацыі, а таксама самы юны ўдзельнік конкурсу. Ім стала Сафія Гайдучык. Спецыяльным прызам за сімпатыі гледачоў быў узнагароджаны Арсеній Галоўчык. Пераможцам у намінацыі “З песняй па жыцці” стаў ду­эт Яны Філановіч і Настассі Губарэвіч, лаўрэатамі другой і трэцяй прэмій сталі адпаведна Яна Філановіч і Вольга Бурак. Лепшай у намінацыі “Квітней, родная Беларусь” названа Наталля Ляўчук. Другое і трэцяе месца падзялілі Аксана Анішчук з Лукаўскай школы і вакальнае трыа з Хаціслаўскай сярэдняй школы з харэаграфічным калектывам “Кропелька”. Сафія Казлоўская стала ўладальнікам першай прэміі ў намінацыі “Навечна ў памяці народнай”. Другую ступень творчага п’едэстала заняў вакальны ансамбль “Cool kids”. А лаўрэатам трэцяй прэміі стаў Сяргей Дзем’янюк з прафесійнага ліцэя.
Лаўрэаты першай прэміі ва ўсіх намі­нацыях прымуць удзел у абласным этапе. Пажадаем ім паспяхова прайсці адбор у заключны тур і праславіць наш раён на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе!

Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: у час фестывалю-конкурсу песні ДТСААФ.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 92 30.11.16г.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


e-kirpich.kiev.ua

agroxy.com/prodat/proso-136/krymskaya-obl

http://xn----7sbajornvhu8c.com.ua/