“Цвярозасць – норма на дарогах”

У раёне з пачатку года зарэгістравана 4 уліковыя ДТЗ, у час якіх 5 чалавек атрымалі цялесныя пакалечанні розных ступеняў цяжкасці, 1 здарэнне ўчынена па віне вадзіцеля, які кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі за адзначаны перыяд затрымана 75 вадзіцеляў. 

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных ці таксічных рэчываў з’яўляецца самым небяспечным парушэннем Правілаў дарожнага руху, што прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі вынікамі.
Тым не менш, вадзіцелі забываюць ці проста не хочуць памятаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення ці за перадачу кіравання такой асобе, як і за адмаўленне ад праходжання медыцынскага агляду для вызначэння такога стану прадугледжаны штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на 3 гады. За паўторныя такія парушэнні на працягу года прадугледжана канфіскацыя транспартнага сродку незалежна ад таго, каму ён належыць.
Пра факты кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі паведамляйце па тэлефоне “102”. Ананімнасць гарантуецца.
Юрый ГАЙДУЧЫК, старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі.

Опубликовано ГЧ  № 92 от 30.11.16г.

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

citroen c4 цена

fr.medicaments-24.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!