Паважайце іншых!

У раённы аддзел унутраных спраў нярэдка паступаюць паведамленні і заявы жыхароў горада аб тым, што маладыя людзі, якія знаходзяцца ў вячэрні і начны час у грамадскіх месцах (на паркоўцы ля гарадскога Дома культуры, ля рэстарана “Рыта”, магазіна “Родны кут”, бара “Юанта”, у дварах шматкватэрных дамоў), крычаць, брыдкасловяць, гучна слухаюць музыку ў асабістых аўтамабілях і гэтым перашкаджаюць адпачываць іншым гараджанам.  

Хацелася б напомніць, што згодна з арт. 53 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін абавязаны паважаць гонар, правы, свабоды, законныя інтарэсы іншых людзей. Дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і дастойнага развіцця асобы. Грамадзянін, у сваю чаргу, адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, якія ўскладзены на яго Канстытуцыяй. А значыць, кожны павінен захоўваць нормы агульначалавечай маралі і не дапускаць парушэнняў галоўнага закона краіны.
Наталля ПРАКАПУК,
старшы ўчастковы інспектар райаддзела міліцыі.

Опубликовано ГЧ № 92 от 30.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.