Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень страхавых работнікаў. І сёння ж “Белдзяржстрах”, адна з вядучых страхавых кампаній краіны, святкуе сваё 95-годдзе.Высокую планку трымаюць!

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Маларыцкім раёне — гэта ка- лектыў з 32 чалавек, у ліку якіх 11 спецыялістаў і 19 страхавых агентаў. Работнікі прадстаўніцтва аказваюць паслугі не толькі на страхавых ”палях”, але і ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу ”Олтуш” і “Макраны”.
Вялікай папулярнасцю ў насельніцтва карыстаюцца класічныя віды страхавання, такія, як добраахвотнае страхаванне нерухомасці, а менавіта страхаванне будынкаў, хатняй маёмасці, кватэр, транспартных сродкаў, а таксама страхаванне фізіч­ных асоб ад няшчасных вы­пад­каў і хвароб.
За перыяд дзейнасці стра­ха­вой кампаніі ў раёне змянілася некалькі кі­раўнікоў. А першым з іх быў Дзмітрый Яўстаф’евіч Кацёл. Ён узначальваў страхавую кампанію раёна 21 год: з 1965 па 1986. Як успамінае сам Дзмітрый Яўстаф’евіч, роля кіраўніка — не з лёгкіх. Цяжка было і яму. Але на той час Дзмітрый Яўстаф’евіч меў багаты вопыт работы з людзьмі, бо дагэтуль працаваў у фінансавым аддзеле райвыканкама. І ўменне пераконваць іх дапамагала і на новай пасадзе. Тым больш, што ў Дзмітрыя Яўстаф’евіча былі наладжаны добрыя сувязі і са старшынямі кал­гасаў, і са старшынямі сельвыканкамаў.
-Тады, у 60-ыя гады,-успа­мінае Дзмітрый Яўстаф’евіч,- страхавых агентаў, як цяпер, не было, работнікі сумяшчалі абавязкі страхоўшчыка са сваімі асноўнымі непасрэдна на рабоце. Я быў старшым інспектарам па Маларыцкім раёне, і часу на кабінетную работу амаль не заставалася. Трэба было ездзіць па раёне, сустракацца і гутарыць з людзьмі, пераконваць іх у неабходнасці добраахвотнага страхавання, а крыху пазней — растлумачваць людзям перавагу і карысць новых відаў страхавання, што з’яўляліся. Не ўсіх, праўда, удавалася пераканаць, але многія добра разумелі, што калі заключаны дагавор страхавання, ты лішні раз перастрахоўваеш сябе ад бяды. Да 80-ых гадоў нам удалося выйсці на годны ўзровень . І вельмі прыемна, што прадстаўніцтва, якое цяпер узначальвае Міхаіл Свіцюк, і сёння не зніжае планку, а гэта пацвярджаюць першыя месцы ў вобласці па выкананні планаў.
Летась Дзмітрый Яўс­таф’е­віч адсвяткаваў 90-гадовы юбілей. У дзень нараджэння арганізацыі, якой ён аддаў больш чым 20 гадоў, хочацца пажадаць яму і ўсяму калектыву прадстаўніцтва Белдзяржстраху моцнага здароўя, аптымізму і доўгіх гадоў жыцця.
Павел КАНАНОВІЧ.
На здымку:Дзмітрый Яўстаф’евіч КАЦЁЛ.
Фота аўтара.

Опублкиовано ГЧ № 63 от 3.12.1.6г.

 

Добавить комментарий


Велосипед Tern

http://www.best-cooler.reviews/

here best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!