“Узброены” – значыць абаронены

У Сусветны дзень барацьбы са СНІДам валанцёрскі атрад “Добрая душа”, у які ўваходзяць члены БРСМ Арэхаўскай сярэдняй школы, правёў акцыю, мэта якой – пазнаць больш інфармацыі самім і расказаць іншым пра захворванні ВІЧ і СНІД.
Валанцёры падрыхтавалі выставу малюнкаў, сабралі статыстычныя дадзеныя аб распаўсюджванні інфекцыі ў нашай краіне. Як сімвал надзеі і барацьбы, школьнікі насілі ў гэты дзень чырвоную стужку. З мэтай прафілактыкі атрад “Добрая душа” ўручыў кожнаму вучню школы павучальны буклет. У барацьбе з такой страшнай хваробай слова – гэта важная “зброя”. З задачай даць кожнаму вучню гэтую “зброю” валанцёры справіліся.
Валянціна ШЫЦІКАВА, педагог-арганізатар ДУА “Арэхаўская сярэдняя школа”.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ №  94  от 7.12.16г.

Добавить комментарий


Коврик в детскую fashioncarpet.com.ua
www.xn--80adrlof.net

binaryoptions21.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!