Біялагічная вышыня

Вучні раённай гімназіі прынялі ўдзел у Другой біялагічнай інтэрнэт-алімпіядзе-2016. Нядаўна былі падведзены яе вынікі. Згодна з імі, Кацярына Дацык (11 “Б” клас) заваявала другое месца і ўзнагароджана дыпломам І ступені, Уладзіслаў Назарук (9 “В” клас) таксама заваяваў другое месца і ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені. Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
— У гэтым спаборніцтве прымалі ўдзел юныя біёлагі з усёй рэспублікі, — гаворыць Ала Чуль, настаўніца раённай гімназіі, якая рыхтавала вучняў да алімпіяды. – Вынікі Кацярыны і Уладзіслава заслугоўваюць увагі. Кацярына — адзіная з удзельнікаў ад Брэстчыны, хто ўзнагароджаны дыпломам І ступені. Сёлета яна набрала 69% ад максімальна магчымай колькасці балаў. Уладзіслаў Назарук у інтэлектуальным спаборніцтве ўдзельнічаў упершыню.
Алімпіяда праводзілася дыстанцыйна ў 2 этапы. Заданні можна было выконваць толькі ў дзень правя­дзення кожнага тура ў пэўны прамежак часу на працягу 180 хвілін. Кожны этап змяшчаў па 60 пытанняў. У першым з іх прапаноўваліся тэставыя заданні з адным правільным адказам, у другім – з некалькімі, а таксама адкрытыя пытанні і задачы.
— Заданні, напрыклад, для 11 класа ўключалі пытанні з раздзелаў “Малекулярная і клетачная біялогія”, “Заалогія”, “Батаніка”, “Эталогія”, “Біяхімія і фізіялогія”, “Генетыка”, — кажа Ала Сяргееўна.
Заданні для 9 класа былі даволі складаныя. Толькі 5 удзельнікаў змаглі пераадолець 50%-ы бар’ер, які даваў магчымасць прэтэндаваць на дыплом. Кацярына і Уладзіслаў выдатна справіліся з многімі прапанаванымі заданнямі і дасягнулі высокага выніку.
Цяпер Уладзіслаў Назарук ужо рыхтуецца да ўдзелу ў Трэцяй біялагічнай інтэрнэт-алімпіядзе, якая пройдзе ў наступным годзе, а Кацярына Дацык – да здачы цэнтралізаванага тэсціравання.
Мікалай НАВУМЧЫК. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 94 от 7.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


chemtest.com.ua/

узнать больше topobzor.info

topobzor.info/luchshie-kitajskie-internet-magaziny-sovremennosti/