У чаканні наваселляў

6700 квадратных метраў жылля за кошт розных крыніц фінансавання ўзведзена ў раёне з пачатку 2016 года. Гэта на 200 квадратных метраў больш, чым даведзенае заданне. 40 сем’яў атрымалі ключы ад новых кватэр у доме, пабудаваным у Маларыце на вуліцы Паўднёвай, 8А, 4 сям’і будуць жыць у новых добраўпарадкаваных доміках, якія здалі ў эксплуатацыю ў СВК “Дарапеевічы”. 27 сем’яў (23 — у Маларыце і 4 — у сельскіх населеных пунктах) пабудавалі сабе індывідуальныя дамы, плошча якіх складае 3933 квадратныя метры. Як бачна, іх доля ў раённай жыллёвай праграме даволі значная – складае больш за 50%.

Не будзе спыняцца ўзвядзенне жылля, як адзна­чылі ў ад­дзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, і ў наступным, 2017 годзе. Яго плануецца пабудаваць 6000 квадратных метраў. Гэта 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Паўднёвай, 8Б у Маларыце (побач з тым, што здадзены ў эксплуатацыю сёлета). Дарэчы, будаўнікі Маларыцкай ПМК-20 працуюць ужо на нулявым цыкле (на здымку). Запланавана пабудаваць 7 домікаў у сельгасарганізацыях (4 – у СВК “Дарапеевічы” і 3 – у СВК “Чырвоны партызан”). Таксама прыярытэтнымі ў выкананні раён­най пра­грамы жыллёвага будаўніцтва стануць індывідуальныя дамы жыхароў раёна, што будуць будавацца за кошт прадастаўлення крэдытаў, уласных сродкаў.
Ніна СВІЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 95 от 10.12.16г.

Jge

Добавить комментарий


Купить аккумулятор

cialis-viagra.com.ua/

Провирон Вер купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!