“Добрыя сэрцы” Беларусі

Лепшыя валанцёры з усёй краіны сабраліся 5 снежня ў Мінску, каб пазнаёміцца і падзяліцца цікавымі дабрачыннымі ідэямі, пазнаць шмат но­вага ў час майстар-класаў і трэ­нінгаў, а таксама атрымаць заслужаныя ўзнагароды.
Сімвалічна, што фінал рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года – Добрае сэрца” адбыўся ме­навіта ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў. У Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі панавала атмасфера дабрыні, шчырасці, бескарыслівасці і адзінства, бо ўсіх удзельнікаў мерапрыемства аб’яднала вялікая і важная задача – дапамагаць усім, каму неабходна падтрымка і ўвага. Далучыліся да мерапрыемства прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, зна­камітыя спартсмены, зоркі беларускай эстрады і творчыя калектывы. А галоўнымі запрошанымі гасцямі ста­лі дзеці з мнагадзетных сям’яў, дзеці-сіроты і дзеці-інваліды. Брэсцкую вобласць на фінальнай урачыстасці конкурсу прад­стаўляў атрад Маларыцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” “Пакаленне дабра”. Дзевяць нашых валанцёраў прайшлі квэст “Я – валанцёр”, авалодалі базай навыкаў па арганізацыі дзейнасці валанцёрскага руху на семінарах, прайшлі псіхалагічныя трэнінгі. Наш атрад арганізоўваў тэ­матычную пляцоўку “У шко­лу з добрым сэрцам”, вырабы для яе падрыхтавала аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў.
Самым урачыстым мо­ман­­там мерапрыемства стала цырымонія ўша­на­­вання пераможцаў рэспуб­ліканскага конкурсу “Валанцёр года – Добрае сэрца”. За актыўны ўдзел у дзейнасці валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца” валанцёры Станіслаў Палянскі і Віялета Сіжук з раённай гімназіі атрымалі падзякі. А Вікторыі Ляўчук, хормайстру ГДК, была ўручана асабістая кніжка валанцёра, а гэта высокая адзнака за дабрачынныя справы.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: валанцёрскі атрад “Пакаленне дабра” на фінале конкурсу.
Фота Дзіяны ДАЦЫК.

Опубликовано ГЧ № 95 от 10.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


там

www.farm-pump-ua.com/

www.diploma-home.com/city-diplom-v-ulyanovske.html