УВАГА ЛІШНЯЙ НЕ БЫВАЕ

Усціння Парфір’еўна Кацюбук была прыемна здзіўлена, калі ўбачыла на парозе свайго дома нечаканых гасцей. Работнікі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Мікалаеўна Саўчук і Алена Юр’еўна Ківачук прыехалі павіншаваць адзінокую жанчыну з 90-гадовым юбілеем.
За плячамі Усцінні Парфір’еўны нялёгкае жыццё. Да пенсіі працавала ў калгасе паляводам. Асабістае жыццё не склалася. Але, успамінаючы пра мінулае, яна не скардзіцца на лёс, расказвае, што яе акружалі добрыя людзі, а яна ўсю сябе аддавала рабоце. А  якой рукадзельніцай была! Вышывала, ткала ручнікі, сама шыла сабе прыгожую вопратку, пякла смачныя пірагі. І песня заўжды дапамагала ёй ісці па жыцці. Гэтая жанчына не можа сядзець без справы і ў свае 90, аб чым сведчыць чысціня і ўтульнасць у доме. Не лянуецца гаспадыня парадаваць сябе прыгатаванай смачнай стравай.

З 2003 года адзінокай жанчыне дапамагае сацыяльны работнік Любоў Раманаўна Хоміч. Спецыялістам Цэнтра, якія кантралююць работу сацыяльных работнікаў, Усціння Парфір’еўна выказвае словы вялікай удзячнасці за тое, што дзяржава клапоціцца пра адзінокіх пажылых людзей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
— Вось толькі б пенсію яшчэ крыху павялічылі,  можна было б і да 100 гадоў дажыць, — жартуючы, заўважае юбілярша.
Можна толькі пазай­здросціць яе жыццёваму аптымізму.
Падтрымка і разуменне патрэбны ўсім пажылым людзям, таму ў краіне створана маштабная сістэма сацыяльнай абароны, якая ўключае прадастаўленне розных ільгот і гарантый, работу сеткі стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, пенсійнае забеспячэнне, сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльную дапамогу дома, а таксама забеспячэнне льготным санаторна-курортным лячэннем і тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі. Да таго ж работнікі сацыяльнай сферы не забываюць павіншавааць сваіх падапечных са святамі і імкнуцца дапамагаць у вырашэнні бытавых праблем, бо добра ведаюць, што клопат лішнім не бывае…
Людміла АЛЕСІК, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.
НА ЗДЫМКАХ: падарункі ад тэрытарыяльнага Цэнтра атрымліваюць 90-гадовыя юбіляршы з в. Арэхава Усціння КАЦЮБУК і Усціння ЦЕРАШЧУК.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


77713.majbutne.com.ua

www.topobzor.info/perechen-luchshih-smartfonov-na-os-android-za-maj-2017-goda/

www.renesans-centr.kiev.ua