“Парк эрудытаў”

Наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі з цікавасцю затрымліваюцца ля кніжнай выставы “Парк эрудытаў”. Захапляюць юных чытачоў не толькі самі кнігі, у якіх сабрана інфармацыя аб усім, што акружае, але і цікавы, незвычайны дызайн выставы.
— Цяпер такі накірунак, як “book art”, а гэта значыць “кніжнае мастацтва”, — расказвае намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па рабоце з дзецьмі Таццяна Крысіна, — стаў папулярным. У ім арт-аб’ектам з’яўляецца сама кніга ў розных яе праявах.
У фондзе раённай дзіцячай бібліятэкі 26 тысяч кніг. Каля 2 тысяч з іх — пазнавальныя выданні, энцыклапедычная літаратура. Нягле­дзячы на тое, што пазнавальная літаратура і без таго карыстаецца вялікім попытам, работнікі бібліятэкі вырашылі незвычайным спосабам прыцягнуць яшчэ большую ўвагу чытачоў да “Парку эрудытаў”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: юныя чытачы знаёмяцца з выставай.
Фота Таццяны КРЫСІНАЙ.

Опубликовано ГЧ № 95 от 10.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий