Па дарозе ў навуку

На базе СШ № 2 г.Маларыта прайшла ХІІ раённая вучнёўская навукова-даследчая канферэнцыя “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. У інтэлектуальным спаборніцтве прыняў удзел 31 вучань з 16 устаноў адукацыі раёна. Будучыя навукоўцы Маларытчыны расказалі пра вынікі сваіх даследаванняў, эксперыментаў, доследаў па беларускай мове і літаратуры, рускай літаратуры, гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, біялогіі і экалогіі, матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы. Найбольшая колькасць работ на суд кампетэнтнага журы была прадстаўлена з раённай гімназіі і Ляхавецкага д/с-СШ. Канферэнцыя ў чарговы раз дала магчымасць вучням раскрыць свой творчы патэнцыял, праявіць сябе індывідуальна, паспрабаваць свае сілы, прымяніць веды, паказаць публічна атрыманыя вынікі.

— Канферэнцыя праводзілася з мэтай выяўлення, падтрымкі інтэлектуальна адораных і тале­навітых вучняў раёна, актывізацыі і павышэння іх цікавасці да даследчай і пошукавай дзейнасці, развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцяў, умення аналізаваць і прагназаваць, — гаворыць Аксана Краўчанка, загадчыца Маларыцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. – Усе работы былі праа­налізаваны журы. На заключны этап канферэнцыі для публічнага выступлення трапілі толькі тыя работы, якія прайшлі папярэдні адбор. Прадстаўленыя даследаванні, у якіх утрымлівалася менш чым 50% арыгінальнасці зместу, былі зняты з далейшага ўдзелу ў канферэнцыі.
Першы крок у даследчую дзейнасць зрабілі і самыя юныя ўдзельнікі канферэнцыі – вучні 5 класа СШ №2 Міхаіл Улезла і Соф’я Давыдоўская. Яны пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы матэматыкі Алены Васільеўны Завадскай падрыхтавалі даследаванне “Практыка-арыентаваныя задачы на рух”.
Пераможцы навукова-даследчай канферэнцыі хутка будуць абараняць гонар раёна на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучыню”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: удзельнікі Маларыцкай раённай вуч­нёў­скай навукова-даследчай канферэнцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 96 от 14.12.16г.

Добавить комментарий


https://avto-poliv.com.ua

www.profshina.kiev.ua

unc-mps.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!