Макулатуру збіраем – лес захоўваем!”

На працягу года ў нашым дзі­цячым садзе праходзіла акцыя “Макулатуру збі­раем – лес захоўваем!”. Дзеці, іх бацькі, работнікі дашкольнай навучальнай установы актыўна да­лу­чыліся да яе. І вынік не мог не парадаваць. Дзякуючы агульным намаганням было сабрана 800 кілаграмаў адходаў паперы, якія замест смец­цязвалкі адправіліся на пе­ра­працоўку. Мы выратавалі 13 дрэў!

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі былі Варвара Андрайчук (125 кг), Маша Карабейка (67 кг), Карына Паўловіч (31 кг), Дамініка Завадская (21 кг), Сяргей Сымонік (19 кг), Ірына і Яўгенія Шэпшэлей (25 кг), Раман і Кірыл Яцура (22 кг). Дзякуй усім, хто не застаўся абыякавым да закліку акцыі, хто разумее, наколькі важна нам быць беражлівымі да ўсяго, што нас акружае, і вучыць гэтаму сваіх дзяцей. Спадзяемся, што і ў наступным годзе ў важнай справе збору макулатуры мы будзем адчуваць разуменне і падтрымку.
Таццяна КРЭНЬ, загадчыца УА
“Олтушскі дзяржаўны дзіцячы сад”.
НА ЗДЫМКУ: дзеці ахвотна збіралі макулатуру.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 96 от 14.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

ry-diplomer.com/diplom-v-tyumeni

www.oncesearch.com/details/3d-hentai-yuffie-to-ecchi-hd-720p-450815