Карыснае з прыемным

Увесь снежань напоўнены падрыхтоўкай да навагодніх свят. Імкнучыся зрабіць іх яскравымі, мы часта забываем аб асабістай бяспецы. Нагадаць асновы бяспечных паводзін заклікана акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Бяспечны Новы год!”.
Найперш удзельнікі яе наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Маларыце. Прыхапіўшы з сабою добры настрой, салодкія падарункі, кніжкі і размалёўкі, прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і валанцёры “Добрае сэрца” раённага камітэта ГА “БРСМ” пастукалі ў дзверы вялікага ўтульнага дома, дзе зараз у сям’і Таццяны і Вячаслава Абрамукоў жывуць сямёра прыёмных і чацвёра сваіх дзяцей, двое з якіх паўналетнія.

Дзеці і дарослыя сталі ўдзельнікамі гульневай конкурснай праграмы, у час якой яны не толькі весяліліся, але і даведаліся аб правілах зімовай бяспекі. Старэйшыя дзеці лёгка разгадвалі загадкі, хутка і правільна адказвалі на пытанні інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алены Смаль. А малышы пасябравалі з пераапранутым казачным Ільвянём і не прамінулі пагуляць з валанцёрамі ў рухомыя гульні. За актыўнасць і добрае веданне правілаў бяспекі ад райаддзела па надзвычайных сітуацыях дзеці атрымалі тэматычныя падарункі, якія дапамогуць ні ў якім разе не забываць аб тым, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях. З надыходзячымі зімовымі святамі ўсіх дзяцей з дома сямейнага тыпу павіншавала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Надзея Пстыга. Яна ўручыла ім салодкія пачастункі.
Убачыўшы, як радаваліся гасцям дзеці, бацькі-выхавальнікі запрашалі першых часцей заходзіць у іх цёплы дом, бо прыёмным дзеткам, якія жывуць у ім, важна, каб іх любілі і не забывалі.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: у час наведвання дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ » 97 о 17.12.16г.

Добавить комментарий


www.monaliza.kiev.ua

www.ka4alka-ua.com

www.progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!