Манекены-школьнікі

Агульнавядома, што найбольш актыўны рух непаўналетніх пешаходаў і іх бацькоў бывае ля навучальных устаноў. Прааналізаваўшы ДТЗ з гэтай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху,  у мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага і пешаходнага траўматызму, папулярызацыі святлоадлюстравальных элементаў, а таксама для дадатковага прыцягнення ўвагі і павышэння пільнасці вадзіцеляў і пешаходаў нядаўна райаддзелам адукацыі была праведзена работа па ўстаноўцы паблізу навучальных устаноў г. Маларыта манекенаў-школьнікаў са святлоадлюстравальнымі элементамі. Усяго было ўстаноўлена 6 такіх манекенаў (каля першай, другой і трэцяй гарадскіх школ).
Выраблялі і ўстанаўлівалі манекены прадстаўнікі названых навучальных устаноў самастойна. А рабілі з іх з фанеры і бляхі на ўроках працоўнага навучання педагогі сумесна са школьнікамі.
Супрацоўнікі аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС у той жа самы дзень паназіралі за вадзіцелямі. Высветлілася, што, пад’язджаючы да месцаў размяшчэння манекенаў-школьнікаў, яны зніжалі хуткасць.
Акрамя таго, у мэтах вывучэння пытання аб мэтазгоднасці правя­дзення такой работы супрацоўнікі ДАІ правялі апытанне грамадзян. 90% рэспандэнтаў пацвердзілі: гэтая работа праводзіцца нездарма, бо значна павышаецца ўвага і вадзіцеляў, і пешаходаў, што станоўча ўплывае на бяспеку дарожнага руху ў цэлым.
Юрый ГАЙДУЧЫК, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


наматрасник

photolifeway.com

www.budmagazin.com.ua