Таленты з сельскай прапіскай

Жыхарак Гвозніцы Ва­лян­ціну Курганюк, Ларысу Чырко, Веру Сіпчук, Ганну Калюх і Лідзію Ваўрушэвіч, якіх вы бачыце на гэтым здымку (злева направа), не трэба агі­таваць падпісацца на перыядычныя выданні, а асабліва на раённую га­зету ””. Яны самі прыходзяць у паштовае аддзяленне сувязі і афармляюць падпіску альбо выкарыстоўваюць такую паслугу ў мясцовых паштальёнаў. Варта адзначыць, што і былая даярка Валянціна Курганюк (а сваёй прафесіі яна аддала роўна 25 гадоў), і настаўніца пачатковых класаў мясцовай школы Ларыса Чырко, і дыспетчар гаспадаркі Вера Сіпчук, як і прыёмная маці Ганна Калюх, пенсіянерка Лідзія Ваўрушэвіч, — шчырыя і добрыя сябры раённай газеты, бо выпісваюць і чытаюць яе даўным-даўно. Што ў “раёнцы” ім падабаецца? Каму што. Скажам, Ларысе Васільеўне цікава ведаць пра справы сваіх калег у іншых школах, Лідзія Мікалаеўна любіць чытаць матэрыялы для душы, як і Вера Сцяпанаўна, і Ганна Калюх. А Валянціна Сідараўна, акрамя ўсяго, заўсёды з вялікім задавальненнем чытае вершы мясцовых паэтаў, падборкі якіх адзін раз у месяц выходзяць на літаратурнай старонцы”Над рэчанькай Рытай”. Валянціне Сідараўне цікава знаё­міцца з літаратурнай твор­часцю таленавітых землякоў, тым больш, што яна сама спрабуе пісаць вершы. Між іншым, у час нашага візіту ў паштовае аддзяленне сувязі мы папрасілі Валянціну Курганюк прачытаць нам некаторыя з іх. Адно з такіх хочацца прапанаваць чытачам газеты:

Улетают годы, словно птицы,
Но не возвратятся никогда назад.
Бабье лето часто мне ночами снится,
закружил в дороге поздний листопад.
За окнами осень, иней заморозил
и посеребрил давно уже виски.
А душа чего-то всё у жизни просит,
сердце умирает, сохнет от тоски.
На исходе лето, песни все пропеты,
все его ромашки собраны в букет.
Бабье лето снова бродит рядом где-то.
Только как вернуть его — ответа нет.

Ірына КАСЦЕВІЧ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 98 от 21.12.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!