ДЗІЦЯ ПОБАЧ З аўтамабілем

Дзіця ў цывілізаваным свеце – гэта дзіця побач з дарогай. Яму даводзіцца сутыкацца з пераходамі, аўтамабілямі і аўтобусамі, якія імчаць, і іншымі “радасцямі” цывілізацыі.

І для таго, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, што ўзнікаюць на дарозе, трэба спрабаваць папярэдзіць бяду, якая можа здарыцца з кожным і ў любы момант.
І гэта задача не толькі бацькоў, якія павінны захоўваць бяспеку на дарозе для дзяцей, трымаючы іх за руку, ідучы па пераходзе, але і ўсіх дарослых, што знаходзяцца побач, незалежна ад таго, кім для іх даводзіцца дзіця.
З улікам таго, што цяпер позна віднее і рана цямнее, бацькі абавязаны забяспечыць сваіх дзяцей святлоадбівальнікам, бо гэта адзіны на сённяшні дзень рэальны спосаб засцерагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Флікер лепш за ўсё насіць на шнурку, які замацаваны на куртцы, рукаве ці на партфелі. У гэтым выпадку ён будзе рухацца, а значыць, будзе бачны і таму, хто едзе за намі, і таму, хто рухаецца насустрач.
Статыстыка сведчыць, што пік дзіцячага траўматызму на дарогах даводзіцца на пасляканікулярны перыяд. Дзеці, вярнуўшыся з дач, лагераў, ад бабуль з вёсак, адвыкаюць ад гарадскога рытму, расслабляюцца – і трапляюць пад колы аўтамабіляў. Таму вадзіцелі павінны быць надзвычай сканцэнтраванымі і акуратнымі на дарогах, бо ў іх руках знаходзяцца жыццё і лёсы дзяцей.
Дзмітрый МАРАЧУК,
выконваючы абавязкі памочніка пракурора раёна.

Опубликовано ГЧ № 98 от 21.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


リンク

Нашел в интернете важный веб портал на тематику искусственная инсеминация спермой там lab-ivf.com
https://russ-love.com