Чацвёртыя на першынстве рэспублікі

Універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына” стаў месцам правядзення першынства Беларусі па гандболе сярод юнакоў 2003-2004 гадоў нараджэння. За званне мацнейшай змагалася 13 каманд з Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Слуцка, Лепеля, Салігорска, Баранавіч і Маларыты.
Юныя гандбалісты ДЮСШ Маларыцкага раёна ў складзе Яўгена Брэера, Уладзіслава Вашчынчука, Дзяніса Сапожніка, Ільі Буяна, Мікіты Рабчынскага, Вадзіма Дзяніса, Уладзіслава Сарокі, Кірылы Матузка, Давіда Мелешчука, Кірылы Рабчынскага, Аляксея Бандарэнкі і Дзмітрыя Татарыновіча паказалі добрую гульню. Каманда, якую трэніруе Сяргей Крупскі і Людміла Сезік, у групе “Б” заняла другое месца і выйшла ў фінал першынства. У фінале турніру маларытчане ігралі за 3-4 месца з камандай Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву-1 (г.Мінск). Ва ўпартай барацьбе нашы юныя гандбалісты ўступілі з лікам 35:19. Па выніках першынства Уладзіслаў Вашчанчук стаў лепшым бамбардзірам у камандзе. Ён закінуў у вароты саперніка 34 мячы, а па выніках турніру ён атрымаў званне «Лепшы абаронца першынства».
На здымку: каманда юных гандбалістаў разам са сваім трэнерам-выкладчыкам Сяргеем КРУПСКІМ.

Опубликовано ГЧ  № 98 от 21.12.16г.

 

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

комплексный ремонт квартир

ry-diplomer.com/udostoverenie-internatury
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!