Маларыцкія таленты

2016 год для калектыву Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў стаў багатым на ўзнагароды. Талент і прафесійнае майстэрства вучняў школы былі заўважаны і адзначаны на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтвах.

— Нам шанцуе на дзяцей, — гаворыць Ірына Пятрухіна, дырэктар установы. — Ды і настаўнікаў, здольных развіць талент, поўная “абойма”. У школе працуюць выдатныя спецыялісты, улюбёныя і ў дзяцей, і ў справу, якой займаюцца. Не шкадуючы сіл, часу, яны свае веды, вопыт, уменні перадаюць вучням. Нашы юныя артысты пастаянна ўдасканальваюць сваё выканаўчае майстэрства, надаючы яму новыя рысы, адценні і адметнасці. Адсюль і заслужаныя вынікі. Апошнія з іх атрыманы зусім нядаўна.
Адразу некалькі вуч­няў дзіцячай школы мастацтваў вярнуліся з узнагародамі з ІІІ адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў “Беларускія таленты-2016”, які быў арганізаваны музычным адукацыйным цэнтрам ААТ “Эстрадная школа талентаў” (г.Мінск). Маларытчане ўдала выступілі ў намінацыі “Мастацкае чытанне” і папоўнілі скарбонку творчых дасягненняў школы мастацтваў. Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджаны Аляксей Антановіч (намінацыя “Сола”, 7 гадоў) за мастацкае прачытанне апавядання Віктара Драгунскага “Зачараваная літара”. Дыпломам ІІ ступені журы творчага спаборніцтва адзначыла выступленне Веранікі Крэйдзіч (на­мінацыя “Сола”, 8 гадоў, верш Агніі Барто “Балбатуння”). Дыпломам ІІ ступені таксама ўзнагароджаны калектыў “Вясёлка” (намінацыя “Група”, 13-15 гадоў). Ганна Аўдзяюк, Марына Алесік, Ганна Пішчык, Сафія Пачанчук, Ксенія Руда, Мікіта Сезік, Настасся Толсцікава, Настасся Лукавец і Данііл Луцык уразілі журы па-майстэрску зробленай інсцэніроўкай верша Роберта Раждзественскага “Кірмаш таго года”. За артыстызм, сцэнічную культуру, уменне перадаваць вобраз слухачу Ульяна Шпетная атрымала дыплом ІІІ ступені, якая выступала з мастацкай інтэрпрэтацыяй верша Роберта Раждзественскага “Балада пра зенітчыц”. Рыхтавала дзяцей да конкурсу “Беларускія таленты-2016” Вольга Краско, кіраўнік аматарскага дзіцячага тэатральнага калектыву “Вясёлка”.
Спадарожнічаў поспех і юным музыкантам дзіцячай школы мас­тацтваў, якія да творчых спаборніцтваў рыхтаваліся пад кіраўніцтвам Маргарыты Рэянтовіч.
Кацярына Бурштын узнагароджана спецыяльным дыпломам ІІІ адкрытага фестывалю-конкурсу беларускай музыкі “Дзяржынскі куфэрак-2016”, які пра­водзіўся ў рамках праекта “Беларуская музычная спадчына – дзецям”. Яна віртуозна выканала 2 творы беларускіх аўтараў, аднак журы адзначыла выканальніцкае майстэрства Кацярыны за твор “Аўтадром” кампазітара Аліны Безенсон.
Маргарыта Федарук і Лізавета Піліпук, выхаванцы Маргарыты Сяргееўны, прынялі ўдзел у складзе фартэпіяннага дуэта “Сугучча” ў абласным фестывалі-конкурсе інструментальных ансамбляў, які праходзіў у Брэсце. За выкананне 2 музычных твораў дзяўчаты ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата І ступені. Дуэт у скла­дзе Маргарыты Федарук і Лізаветы Піліпук выступаў і на гала-канцэрце творчага спа­борніцтва, а таксама запрошаны на адкрыццё XVI музычнага фестывалю “Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва”, які пройдзе ў сакавіку 2017г. у абласным цэнтры.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: мала­рыц­кія таленты дзі­цячай школы мас­тацтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано № 99 от 24.12.16 г.

Маларыцкія таленты: 1 комментарий

  • 10.01.2017 в 12:57 пп
    Permalink

    Молодцы. Так держать.

Добавить комментарий


нарядные детские платья

topobzor.info/rejting-luchshih-kitajskih-smartfonov-na-janvar-2017-goda/

www.nissan-ask.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!