…Порцыя добрага настрою і цёплых усмешак

Нядаўна ў раённым вузле паштовай сувязі праходзіў рэспубліканскі Дзень падпісчыка. У гэты дзень усе, хто жадаў, выпісвалі газеты і часопісы. Акрамя таго, сабе ў падарунак маглі выбраць часопісы асобна. А найбольш актыўным работнікі раённага вузла паштовай сувязі дарылі сувенірныя і канцэлярскія падарункі. Гэтая акцыя лічыцца традыцыйнай і праходзіць ва ўсіх паштовых аддзяленняў рэспублікі 1 раз у паўгода.
Па словах Таццяны Чуль, работніцы райвузла паштовай сувязі, акрамя рэспубліканскага Дня падпісчыка, праводзяцца яшчэ і звычайныя Дні падпісчыка, у час якіх найбольш актыўныя грамадзяне, што афармляюць падпіску на месцы, таксама атрымліваюць падарункі.
Пацікавілася, што найбольш выпісваюць маларытчане. Аказалася, што раённая газета “” – лідар. З 44 выпісаных у той дзень выданняў 23 экземпляры было “Голасу часу”. Папулярнасцю карыстаюцца таксама і ”Аргументы и факты”, і “Тысячу парад”, а з дзіцячых выданняў – “Умняшка”.
У Дзень падпісчыка можна было набыць і мініяцюрныя паштоўкі да Новага года і Раства Хрыстова, якія былі ў абмежаванай колькасці, ды і проста атрымаць порцыю добрага настрою і цёплых усмешак работнікаў райвузла сувязі.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: у Дзень падпісчыка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.etalon.com.ua

https://teplostar.kiev.ua

https://www.best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!