З улікам сёлетняга адставання

У мінулую пятніцу на сумесным пасяджэнні 22-й сесіі раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання і раённага выканаўчага камітэта зацверджаны  прагноз сацыяльна-эканамічнага  развіцця і бюджэт раёна на 2017 год.

У якасці
адступлення
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей адзначыў, што год, які адыходзіць, для працаўнікоў Маларытчыны быў няпросты. Аднак запомніцца ён усё ж дзвюма важнымі падзеямі, якія сталі магчымы, дзякуючы старанням і намаганням многіх калектываў. Гэта першыя месцы ў вобласці па вытворчасці збожжа на бала-гектар і на нарыхтоўцы кармоў. На вышыні сёлета аказаліся і нашы ва­лаўтваральныя гаспадаркі – СВК “Дарапеевічы” і СУП “Савушкіна”, якія занялі першае і другое месцы адпаведна на нарыхтоўцы кармоў сярод сельгасарганізацый Брэстчыны.
Удвайне няпростым быў 2016 – першы год на пасадзе кіраўніка раёна, з чым яго і павіншавалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння, і для старшыні райвыканкама Мікалая Шума, які трымаў справаздачу аб выкананні прагнозу сацыяльна-эка­намічнага развіцця раёна першага года пяцігодкі. 23 снежня споўніўся роўна год, як дэпутацкі корпус зацвердзіў яго на гэтай пасадзе. Мікалаю Мікалаевічу давялося не толькі знаёміцца з раёнам, разам з працаўнікамі Маларытчыны працаваць над выкананнем даведзеных на сёлетні год заданняў, але і трымаць яшчэ адзін — не менш важны іспыт: сустракаць Прэзідэнта краіны, які ўпершыню пабываў на Маларытчыне з рабочай паездкай.

Што маем?
Дык якім жа на самой справе быў 2016 год для Маларытчыны? Справаздачу аб гэтым, а дакладней, аб чакаемым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на першы год пяцігодкі зрабіў старшыня райвыканкама Мікалай Шум. Кіраўнік раёна ў прыватнасці адзначыў, што асаблівасцю гэтага няпростага для эканомікі раёна года сталі зніжэнне знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці, скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, напружанасць на рынку працы. Праўда, удалося захаваць, а недзе і прымножыць станоўчыя тэндэнцыі росту ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, уводзе жылля і аб’ёме падрадных работ, стварэнні новых рабочых месцаў і павышэнні якасці сацыяльных паслуг.
Як вынік, выкананы 2 ключавыя паказчыкі: па тэмпе росту прыцягнутых інвестыцый у асноўны капітал за кошт замежных крыніц, які за студзень-верасень склаў 141,9 працэнта пры заданні 104,7 працэнта. Выкананы і паказчык па працаўладкаванні грамадзян на нядаўна створаныя месцы за кошт увядзення ў эксплуатацыю новых вытворчасцей і прадпрыемстваў – 70 чалавек пры заданні на трэці квартал 45. Як растлумачыў дакладчык, гэты паказчык у асноўным выкананы за кошт адкрыцця гандлёвых аб’ектаў “Санта-Кэш”, “Міла” і іншых. Яны далі больш за 70 працэнтаў новых рабочых месцаў. 27 грама-дзян пры планавым паказчыку 40 за год, працаўладкаваны на рабочыя месцы ў 8 створаных прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу.
А вось з выкананнем астатніх паказчыкаў, на жаль, не атрымалася. Экспарт тавараў і паслуг (без уліку рэспубліканскіх арганізацый) склаў 70,2 і 37,9 працэнта пры заданні 104 і 100,8 адпаведна. Тавараў на знешнія рынкі экспартавана менш, чым летась, амаль на 1 мільён долараў ЗША. Асноўнае зніжэнне адбылося па кармах для жывёлы, што вырабляе СТАА “Раскорм” па прычыне недапастаўкі сыравіны ў першым квартале. Прадпрыемства гэтае аказвала і паслугі па дастаўцы сваёй прадукцыі замежным пакупнікам, адпаведна знізіўся і аб’ём экспартных транспартных паслуг, доля якіх у агульным аб’ёме складае 96 працэнтаў. У той жа час іншымі прадпрыемствамі павялічаны аб’ёмы адгружанай прадукцыі на знешнія рынкі.
Не забяспечана таксама дасягненне прагнознага паказчыка і па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове – за 9 месяцаў сёлета было прыцягнута толькі 0,04 мільёна долараў ЗША пры заданні 0,3 мільёна. Асноўная прычына невыканання — у адсутнасці канкрэтных інвестыцыйных праектаў, прапаноўваемых для рэалізацыі на тэрыторыі раёна, і прапаноў замежных інвестараў для дзейнасці.
Лепш справы з выкананнем даведзеных заданняў. Як адзначыў Мікалай Шум, па выніках года даведзены ўзровень не будзе дасягнуты толькі па двух. Сёлета чакаецца зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі на 5,8 працэнта да мінулага года. З трох прамысловых прадпрыемстваў раёна толькі СЗАТ “Кварц­МелПрам” дапусціў падзенне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”- 143 працэнты, “Маларыцкая ЖКГ” – 113 працэнтаў. Падзенне на “КварцМелПраме” дапушчана найперш за ўсё з-за зніжэння аб’ёмаў будаўніцтва ў краіне і неканкурэнтнай цаны на вырабляемую прадукцыю на знешніх рынках. Па выніках работы за год прадпрыемства гэтае атрымае страты, хоць і меншыя за леташнія, але яны перакрываюць прыбытак астатніх прадпрыемстваў. Па гэтай прычыне наш раён, адзіны ў вобласці,з’яўляецца стратным.
Не выкананы ў раёне і прагноз па аб’ёме рознічнага тавараабароту. За 11 месяцаў ён склаў толькі 95,1 працэнта пры заданні росту 0,5. Прычына такой сітуацыі — у зніжэнні аб’ёмаў рэалізацыі прамысловых тавараў. Райспажыўтаварыства дапусціла значнае зніжэнне аб’ёмаў рознічнага тавара­абароту сёлета ў першую чаргу з-за зніжэння продажаў будаўнічых матэрыялаў, складанай бытавой тэхнікі і мэблі. І як паказвае практыка, адзначыў выступоўца, не заўсёды магазіны спажыўтаварыства могуць канкурыраваць з іншымі гандлёвымі кампаніямі як па асартыменце тавараў, так і па культуры абслугоўвання.
Затое па выніках года чакаецца выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнні і ўдзельнай вагі спажывання мясцовых відаў паліва, які складзе 40 працэнтаў пры даведзеным заданні 30.
Значная ўвага ў справа-здачы кіраўніка раёна была нададзена выкананню прагнозных паказчыкаў у аграпрамысловым комплексе. У прыватнасці, Мікалай Шум адзначыў, што нягледзячы на розныя акалічнасці, якія ўзнікалі на працягу года, тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў грамадскім сектары сёлета складзе не менш за 110 працэнтаў пры заданні 104. Усяго ў грашовым выражэнні ў аграпрамысловым комплексе будзе выраблена валавой прадукцыі на суму 54,9 мільёна рублёў: 16,3 мільёна – у раслінаводстве, 38,6 мільёна – у жывёлагадоўлі.
Лепшы чым летась атрыманы вынік у земляробстве. Валавы збор зерня з улікам кукурузы склаў сёлета больш за 46 тысяч тон, што на 5,1 тысячы тон больш, чым у мінулым годзе, пры ўраджайнасці 33,8 цэнтнера з гектара. Гэта дазволіла выканаць дзяржаўны заказ – 6300 тон, засыпаць насенне ў асноўны, страхавы і пераходныя фонды, а таксама 22 тысячы тон уласнага зернефуражу для грамадскай жывёлагадоўлі. У справаздачы былі агучаны лепшыя вынікі ў вытворчасці збожжа. Яны дасягнуты ў СУП “Савушкіна”, дзе кожны гектар хлебнай нівы даў яго па 49,8 цэнтнера, ААТ “Чарняны” – 44,9, СВК “Дарапеевічы” – 42,6, СВК “Чырвоны партызан” – больш за 40 цэнтнераў. Найменшая ўраджайнасць у ДзП “Радзежскае” і ААТ “Макраны”. У гэтых гаспадарках на круг атрымана ўсяго 25 і 25,5 цэнтнера збожжа адпаведна.
І кармоў для грамадскага статка нарыхтавана больш. На ўмоўную галаву ў раёне назапашана 36,3 цэнтнера кармавых адзінак – на 16,6 цнт. к. адз. больш, чым летась. Засталося толькі аддачу ад іх атрымаць адпаведную. Такую, як атрымліваюць раённыя лідары па назапашванні кармоў: СВК “Дарапеевічы”і СУП “Савушкіна”. У цэлым жа сёлета валавая вытворчасць малака чакаецца ў межах 69,7 тысячы тон – 103,5 працэнта да 2015 года, пры надоі яго на карову 5540 кілаграмаў (+88 кг). Прадукцыі вырошчвання будзе атрымана 4,9 тысячы тон – 95 працэнтаў да леташняга паказчыка. Рэалізавана 90 працэнтаў малака ад аб’ёмаў вытворчасці. Гатункамі экстра і вышэйшым – 80,9 працэнта. Аднак, канстатаваў старшыня райвыканкама, не ўсе сельгаспрадпрыемствы працуюць са станоўчай дынамікай:СВК “Хаціслаўскі”, ААТ “Макраны” і СВК “Арэхава” знізілі вытворчасць малака да ўзроўню мінулага года – 89, 91 і 94 працэнты.Нізкай застаецца таварнасць малака, “кульгае” яго якасць, у выніку чаго гаспадаркі нясуць адчувальныя фінансавыя страты. Ёсць яшчэ над чым працаваць і ў плане зніжэння расходу кармоў на адзінку прадукцыі, як у вытворчасці малака, так і мяса.
Не пакінуў выступоўца без увагі і дзейнасць іншых сфер дзейнасці. У прыватнасці, у дакладзе адзначалася, што выкананы даведзеныя заданні ў галіне будаўніцтва, па росце падрадных работ і аб’ёме ўводу ў эксплуатацыю жылля. Па выніках адыходзячага года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 6713 квадратных метраў жылля агульнай плошчы жылых памяшканняў. Паспяхова вырашаліся пытанні газіфікацыі прыродным газам населеных пунктаў. У сваёй справаздачы кіраўнік раёна станоўча ахарактарызаваў дзейнасць і прааналізаваў дасягненні “Маларыцкай ПМК-20”, ДРБУ-179. Значна горш справы ў ПМК-8 УП “Брэстводбуд”, дзе тэмп росту па пад­радных работах да леташняга складае толькі 53,5, а выручка ад рэалізацыі работ — 52,6 працэнта.
Выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна павінна забяспечваць адпаведны ўзровень сярэднямесячнай заработнай платы, які за 10 месяцаў склаў 517, 1 рублёў, тэмп росту да адпаведнага перыяду летась – 105,9 працэнта Рэальная заработная плата ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года знізілася на 5,4 працэнта.
Старшыня райвыканкама даў таксама ацэнку развіцця сацыяльнай сферы.

Заданне
на заўтра
Што тычыцца прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год, то ён складаўся з улікам тэндэнцый функцыянавання эканомікі ў мінулыя гады, прапаноў суб’ектаў гаспадарання, а таксама з улікам адставання па некаторых паказчыках сёлета. Зыходзячы з гэтага, можна сказаць, што прагнозныя паказчыкі гэтыя цалкам рэальныя і выконваемыя. Згодна з імі рост экспарту тавараў павінен скласці 104, 5, паслуг – 104 працэнты. Раёну неабходна ў наступным годзе прыцягнуць прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове не менш за 800 тысяч долараў ЗША. Для гэтага трэба канкрэтна прапрацаваць інвестыцыйныя прапановы, вывучыць вопыт іншых раёнаў, усім патэнцыяльным інвестарам даказаць, што Маларыцкі раён можа быць надзейным парт­нёрам. Неабходна таксама працаўладкаваць на зноў створаныя рабочыя месцы за кошт увядзення ў эксплуатацыю новых прадпрыемстваў і вытворчасцей не менш за 80 чалавек. Як зазначыў Мікалай Шум, з улікам зарэгістраваных сёлета, і тых, што плануюць да адкрыцця ў 2017 годзе, гэта задача, якую можна цалкам выканаць.
У прамысловасці індэкс фі­зічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі павінен дасягнуць 102 працэнтаў. З улікам стабілізацыі сітуацыі на “Кварц­МелПраме” і росту аб’ёмаў вытворчасці на кансерва­вагароднінасушыльным кам­бінаце, гэты паказчык для раёна рэальны.
Рознічны тавараабарот па ўсіх каналах рэалізацыі ў наступным годзе даведзены да 102,9 працэнта, аб’ём будаўніча-мантажных работ павінен павялічыцца на 0,8 працэнта ў супастаўных цэнах.
У аграпрамысловым комплексе неабходна забяспечыць тэмп росту валавой прадукцыі на 102,1 працэнта. Галоўная ўвага будзе надавацца развіццю валаўтваральнай галіны – жывёлагадоўлі: малака трэба будзе надаіць 74 тысячы тон пры надоі на карову 5750 кілаграмаў. Мяса, згодна з прагнозам, неабходна рэалізаваць 5200 тон. У раслінаводстве плануецца атрымаць 45,7 тысячы тон зерня ў свірнавай вазе з кукурузай, намалаціць 5700 тон насення рапсу, накапаць 1,1 тысячы тон бульбы.
У прадпрымальніцкай сферы неабходна стварыць не менш за 5 прадпрыемстваў і 110 новых рабочых месцаў. Рэалізацыя агучаных прагнозных паказчыкаў дазволіць павысіць жыццёвы ўзровень насельніцтва, забяспечыць рост заработнай платы і ўвогуле зрабіць наша жыццё лепшым.
На сумесным пасяджэнні быў зацверджаны раённы бюджэт на 2017 год, які агучыў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандр Сухарэвіч. Як і ў мінулыя гады, ён мае сацыяльную накіраванасць.
Надзея ЯЦУРА.

Опубликовано ГЧ № 100 от 28.12.16г.

Добавить комментарий


Перила лестницы http://arbud-prom.com.ua.
https://monaliza.kiev.ua

www.best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!