“…Мы цяпер салдаты”

Армейскі строй 115-га зенітнага ракетнага палка папоўніўся. Каля 70 навабранцаў з Брэсцкай вобласці прыбылі ў гэтую вайсковую часць, каб прайсці службу. Сярод іх — каля дзесяці юнакоў з Маларыцкага раёна.
Навабранцаў у палку сустрэлі з увагай – забяспечылі добрыя матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы, адказалі на пытанні, якія хвалявалі юнакоў. Працаваць з моладдзю даверана самым вопытным афіцэрам і сяржантам, якія здольны зацікавіць кожнага навічка службай, аказаць патрэбную ўвагу і праявіць клопат. Напрыклад, камандзір роты новага папаўнення капітан Андрэй Крывунец у свой час сам прайшоў тэрміновую ваенную службу, таму на практыцы ведае, што неабходна для паспяховай адаптацыі да арміі. Цяпер салдаты праходзяць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, засвойваюць асновы вайсковай службы, знаёмяцца з армейскім калектывам.
Гледзячы на тое, якую цікавасць маладыя салдаты праяўляюць да службы і як стараюцца, можна сказаць, што зусім хутка ў іх з’явіцца і армейская выпраўка, і дакладны страявы крок. А прыйдзе час – яны стануць надзейнымі абаронцамі Айчыны.
Дзяніс БАКУР, намеснік камандзіра дывізіёна па ідэалагічнай рабоце.
На здымку: навабранцы знаёмяцца з армейскім укладам жыцця.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий