Ахова працы — справа агульная

З 15 лістапада па 3 снежня ў краіне ва ўсіх ўстановах, арганізацыях, прадпрыествах, СВК праводзіцца адзіны рэспубліканскі сход працоўных калектываў па пытаннях аховы працы. Ініцыятарам яго выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
— Падставай для правядзення гэтай акцыі паслужыў,  — адзначыў Віктар Марушаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, — стаў рост вытворчага траўматызму,  які назіраецца ў апошні час. Таму было прынята рашэнне больш актыўна праводзіць работу па пытаннях аховы працы, прадпрыняць дадатковыя меры, накіраваныя на выкараненне п’янства на вытворчасці, павышэнне асабістай і калектыўнай адказнасці за бяспеку на працоўных месцах. Першачарговая задача прафсаюза сёння – гэта разам з наймальнікамі зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць у будучым і спыніць зараз гібель людзей на працоўных месцах. Прафсаюз таксама лічыць, што неабходна актывізаваць і грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства па ахове працы. Сур’ёзныя падставы для гэтага ёсць.

Па словах Сяргея Хатынюка,  галоўнага спецыяліста па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у мінулым го­дзе на тэрыторыі раёна зарэгістравана 8 няшчасных выпадкаў, 3 з іх – з цяжкім зыходам, 3 – са смяротным. Па стану на 25 лістапада гэтага года на Маларытчыне, на жаль, ужо зафіксавана 6 няшчасных выпадкаў, 3  з іх – з цяжкім зыходам. Па выніках расследавання, у трох выпадках вінаватымі былі наймальнікі (адказныя асобы).
На базе Маларыцкага РВПС адбыўся прадстаўнічы абласны семінар-нарада па ахове працы, пажарнай бяспецы і бяспецы дарожнага руху падраздзяленняў Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”. У яго рабоце прынялі ўдзел начальнікі раённых вузлоў сувязі з усёй Брэстчыны, інжынеры па тэхніцы бяспецы, старшыні прафсаюзных камітэтаў. Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікі семінара зрабілі экскурсію ў гаражы вузла сувязі, а таксама наведалі добра абсталяваны кабінет па ахове працы, працоўнае месца рабочага па комплекснаму абслугоўванню будынкаў, гарадское аддзяленне сувязі № 3. Затым у вялікай зале ГДК адбылося пасяджэнне,  дзе ў дзелавых і нязмушаных абставінах падрабязна разглядаліся пытанні арганізацыі работы па ахове працы, захавання правілаў аховы працы на аб’ектах паштовай сувязі, стан пажарнай бяспекі, дарожнага руху і вытворчага траўматызму за 9 месяцаў на прадпрыемствах вобласці (прычыны і меры па яго недапушчэнні). Падчас работы семінара была звернута ўвага на неабходнасць забеспячэння працаўнікоў спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай абароны, якасць правядзення перыядычных медыцынскіх аглядаў і іншыя надзённыя пытанні галіны. Вынікі нарады падвяла Валянціна Пух, дырэктар Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”.
У сістэме адукацыі раёна пытанні аховы працы займаюць адно з галоўных месцаў у арганізацыі яе жыццядзейнасці. Да іх звяртаюцца не раз на год у час правядзення розных мерапрыемстваў з запрашэннем спецыялістаў у гэтай галіне. Ва ўсіх установах адукацыі Маларытчыны прайшлі сустрэчы працоўных калектываў з прадстаўнікамі аддзела адукацыі па пытаннях аховы працы (напрыклад, у раённай гімназіі і Хаціслаўскай СШ яго правяла Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі) у рамках адзінага рэспубліканскага сходу. Аналагічная нарада нядаўна таксама была праведзена і з  кіраўнікамі ўсіх устаноў адукацыі раёна.
— Арганізацыя работы па ахове працы, прафілактыцы вытворчага і дзіцячага траўматызму ва ўстановах адукацыі складваецца не з аднаго нейкага віду работы, — падкрэслівае Мікалай Чумель, спецыяліст па ахове працы РАА. – Яна ўключае цэлы ўзаемазвязаны комплекс мерапрыемстваў. У гэтай справе не можа быць нечага другараднага і не вартага ўвагі. На першым плане ў нас – жыццё дзяцей і яго захаванне.
 Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення адзінага рэспубліканскага сходу па пытаннях аховы працы ў раённым вузле паштовай сувязі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


220km.com.ua

adulttorrent.org/search/Rodney St Cloud
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!