Дыялог пра галоўнае

Праблема сямейнай нядобранадзейнасці стаіць даволі востра. Статус сацыяльна небяспечных, на жаль, маюць нямала сем’яў, нягледзячы на тое, што ў рэспубліцы закла­дзены трывалы фундамент для заканадаўчага і практычнага зацвярджэння прыярытэту сямейнага выхавання. 

Раённы сацыяльна-педагагічны Цэнтр з’яў­ляецца своеасаблівым каардынатарам работы па ахове правоў дзяцей у рэгіёне. Сфарміравана сістэма выяўлення дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і якім патрабуецца дзяржаўная абарона. Цяпер у банку дадзеных у раённым сацыяльна-педагагічным Цэнтры — 69 такіх сямей, у якіх пражывае 154 дзіцяці. Спецыялісты ўстановы пастаянна з імі працуюць.
Нядаўна яны правялі чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючага псіхолага-педагагічнага трэнінгу “Дыялог пра галоўнае”. Ён меў назву “Я – нарадзіўся” і прадугледжваў знаёмства з асноўнымі этапамі развіцця дзіцяці, актуалізацыю пачуцця адзінства ў дыядзе “маці – дзіця”. Трэнінг праводзілі педагог-псіхолаг Валянціна Пацурай і сацыяльны педагог Галіна Ігнатчук. На яго было запрошана 10 дзяцей і 10 бацькоў. Занятак ператварыўся ў захапляльную і вясёлую гульню, дзе дзеці і іх маці атрымалі першы сумесны вопыт работы з салёным цестам, а таксама прынялі ўдзел у цікавых практыкаваннях і гульнях.
-У нашы дні псіхолагі актыўна выкарыстоўваюць арт-тэрапію (лячэнне твор­часцю) у рабоце з дзецьмі і сям’ёй, — гаворыць Валянціна Пацурай. — Салёнае цеста здольна ствараць цуды. Лепка з яго дапамагае лепш раскрыць дзецям талент, супакойвае, станоўча ўплывае на нер­вовую сістэму, развівае творчае мысленне, маторыку рук, эстэтычны густ, пры гэтым удасканальваюцца таксама задаткі мастакоў і скульптараў. Работа ў гэтым накірунку будзе працягнута і надалей.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас правядзення псіхолага-педагагічнага трэнінгу.

Опубликовано ГЧ № 100 от 28.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.