Марафон дабра

Маларыцкі дзіцячы дом сямейнага тыпу быў створаны 3 снежня 2014 года. Яго нязменнымі гаспадарамі з’яўляюцца Таццяна і Вячаслаў Абрамукі. Цяпер Таццяна Мікалаеўна і Вячаслаў Іванавіч выхоўваюць дваіх сваіх непаўналетніх і семярых непаўналетніх дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў.

Нядаўна ў дзіцячым доме сямейнага тыпу пабывалі госці. Дзеці іх з нецярпеннем чакалі, бо павіншаваць з Но­вым годам прыехалі даўнія знаёмыя — супрацоўнікі закрытага акцыянернага страхавога таварыства “Прамтрансінвест” (г.Брэст). Адрас гэтага ўтульнага дома для іх вядомы, таму што з віншаваннямі і падарункамі прадстаўнікі ЗАСТ прыехалі ўжо ў трэці раз. Дзед Мароз і Снягурка ўважліва слухалі вершы, якія расказвалі дзеці, уручалі ім салодкія падарункі і разам вадзілі карагоды вакол навагодняй ёлкі.
Выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу таксама атрымалі і спартыўны інвентар для заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: віншаванні ад ЗАСТ “Прамтрансінвест” атрымліваюць выхаванцы Маларыцкага дзіцячага дома сямейнага тыпу.

*   *   *

Госці, якія наведаліся ў дом Уладзіміра і Алены Бойка, для хлопчыкаў Артура, Данііла і Уладзіслава не былі нечаканымі. 

зеці ведалі, што прафсаюзны Дзед Мароз вязе ім падарункі. Праўда, сам навагодні чараўнік, у якога ў апошнія дні мінулага года спраў было шмат, вёсачку Заор’е, што на самым ускрайку нашага раёна, не наведаў. Накіраваў туды ў рамках акцыі “Прафсаюзы-дзецям” сваіх памочнікаў – старшыню раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргея Строка, загадчыцу сектара аховы дзяцінства, старшыню прафсаюзнай “пярвічкі” раённага аддзела адукацыі Людмілу Кучарук, старшыню Чарнянскага сельвыканкама Аляксандра Пятручыка і нас, журналістаў “раёнкі”. Але адсутнасць казачнага навагодняга персанажу ні двухгадовага Уладзіслава, ні чатырохгадовага Данііла, ні, тым больш, шасцікласніка Артура, не засмуціла. Яркія навагоднія скарбонкі з цукеркамі захапілі ўсю іх увагу. І пакуль маленькі Уладзіслаў разглядваў прыгожыя казачныя малюнкі, Данііл ужо спрабаваў адну за другой шакаладныя цукеркі, частаваў імі іншых. Не засталіся без падарункаў і бацькі. Да навагодняга свята яны атрымалі вялікі прадуктовы набор. А таму “дзякуй” прафсаюзу гаварыла ўся вялікая сям’я.
Між іншым, сям’я Бойкаў, якую можна назваць мнагадзетнай, не зусім звычайная. Яна – прыёмная. Іх родныя дзеці – Андрэй і Марына – ужо дарослыя, ёсць нават маленькі ўнук. Дзесяць гадоў назад Алена Анатольеўна і Уладзімір Міхайлавіч прынялі рашэнне падарыць цяпло сваёй сям’і хоць аднаму дзіцяці, якое засталося без бацькоўскай любві, клопату і ўвагі. Так у іх доме з’явіўся Артур. А два з паловай гады назад прыёмную сям’ю папоўнілі браты Данііл і Уладзіслаў. Малодшаму, Уладзіку, тады было ад нараджэння ўсяго дзесяць дзён. Сям’я прайшла разам многія выпрабаванні – і прыцірку характараў, і хваробы, і надзённыя праблемы. Але самае галоўнае, у ёй засталіся жыць любоў і дабрыня. Сваім дзеткам бацькі-выхавальнікі самі стараюцца падарыць свята. А сёлета, дзякуючы прафсаюзу, навагоднія сюрпрызы памножыліся.
Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: з гасцямі ў дом прыйшло свята.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано  ГЧ № 101 от 31.12.16г.

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.