Падарункі для чытачоў

Пад заслону года раённая дзіцячая бібліятэка папоўнілася новымі выданнямі. Пераднавагоднім падарункам для юных чытачоў стала больш за 260 кніг. Самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі цяпер будзе займаць пазнавальная серыя “Маленькі прафесар”. Сярод новых паступленняў і цікавыя серыі “Табе, малыш”, “Саюзмультфільм”, дзіцячая класіка — творы Драгунскага, Міхалкова, Маршака, Барто і іншых аўтараў.
Чытачоў сярэдняга ўзросту парадуе пазнавальная серыя “Гісторыя для школьнікаў”, якая раскажа аб асобах і падзеях мінулага нашай краіны. Шмат карыснай і захапляльнай інфармацыі знойдуць чытачы і ў “Беларускай дзіцячай энцыклапедыі”. Сярод новых кніг дзіцячай бібліятэкі арыгінальна аформленыя казкі, беларускія творы, фантастыка, літаратура, якая вывучаецца ў рамках школьнай праграмы.
З 3 студзеня ў бібліятэцы арганізавана выстава “З новай кнігай – у новы год”, дзе прадстаўлены цікавыя навінкі. Любую кнігу, што захапіла, хлопчыкі і дзяўчынкі могуць узяць пачытаць. А яшчэ юных чытачоў радуе акцыя-сюрпрыз “Чытаем са смакам”. Наведвальнікі могуць “прадэгуставаць” кніжны джэм. Разам з ласункам чытачу прапануецца кніга. “Смак” яе можна разабраць, толькі калі атрымаеш асалоду ад чытання. Такі сюрпрыз, між іншым, спадабаўся многім юным кнігалюбам.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: выстава новых кніг у раённай дзіцячай бібліятэцы.

Опубликовано ГЧ № 1 от 4.01.167 г.

Добавить комментарий


альпари брокер

инстафорекс кабинет

подробнее fashioncarpet.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!