Марафон дабра

Усё больш людзей стараецца прыняць удзел у традыцыйнай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”.
Нядаўна прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, разам наведалі 25 дзяцей з сямей у Маларыце, а таксама ў вёсках Ужова, Лукава, Чарняны, Дарапеевічы, Печкі, Вялікарыта, Зеляніца, Дрочава, Арэхава, якія знаходзяцца ў сацыяльна — небяспечным становішчы. Хлопчыкаў і дзяўчынак яны павіншавалі са святамі і ўрачыста ўручылі свае падарункі. Між іншым, у РАУС яны набыты за кошт сродкаў супрацоўнікаў аддзела.
Не засталіся без увагі і дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Маларыцкага раённага цэнтра карэк­цыйна-развіццёвага навучання і рэа­білітацыі. Да іх на навагодні ранішнік “У гасцях у казкі” прыйшлі з падарункамі шматлікія госці. Сярод іх – прадстаўнікі Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы, прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Берксі” (г.Брэст), аддзела пагранічнай службы “Маларыта” і аддзяленняў “Макраны”, “Хаціслаў”, “Олтуш”, індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Панасюк, сям’я Вольгі і Аляксандра Алексюка (г.Маларыта), а таксама праваслаўнае сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, якое існуе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта.
Навагодняе свята атрымалася яркім, незабыўным, бо ў зале панавала добразычлівая і шчырая атмасфера. Яно пакінула незабыўныя ўражанні і ў чарговы раз дало магчымасць паверыць дзецям у казку.
* * *
Райкам прафсаюза работнікаў дзяр­­жустаноў сумесна з пярвічнай праф­саюзнай арганізацыяй райвыканкама і ААТ “Маларыцкі кан­сер­вавагароднінасушыльны камбінат” прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”. Прадстаўнікі іх пабывалі ў сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, у вёсцы Мельнікі і Маларыце, падарыўшы ім прадуктовыя наборы.
* * *
Валянціна Жалнерык, намеснік на­чальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама, Людміла Лукавец, дырэктар Маларыцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, і ксёндз Юрый Хіневіч, пробашч парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маларыце таксама прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі “Нашы дзеці”. Яны наведалі дзяцей-інвалідаў у Маларыце, Радзежы, Замшанах і Масевічах, павіншавалі іх са святамі і ўручылі салодкія падарункі.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: падчас між­ведамаснай акцыі “Нашы дзеці”; Людміла Лукавец, дырэктар Маларыцкага РЦКРНіР, атрымлівае падарункі.

Опубликовано ГЧ № 2 от 6.01.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.