Не ў кожнай ёлкі калючыя іголкі

Сёння ўжо нікога не здзівіш звычайнай упрыгожанай ёлкай, бо яна даступная кожнаму. Ды і шкада знішчаць зялёныя прыгажуні, калі можна сваімі рукамі вырабіць нешта незвычайнае. 

Дызайнеры выдумляюць разнастайныя інтэрпрэтацыі абавязковага атрыбута навагодніх свят. Іх бачанне каляднай прыгажуні нярэдка здзіўляе і ўражвае звычайнага абывацеля: зробленая з тканіны, складзеная з падушак, сканструяваная з металічнага каркаса, падвешаная ўніз макушкай ці прадстаўленая ў выглядзе кампазіцыі з садавіны. Аказваецца, і ў Маларыцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі вучацца сапраўдныя дызайнеры. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў конкурс “ТэхнаЁлка”, які стаў ужо традыцыйным. Навучэнцы з задавальненнем майстравалі, а затым хваліліся сваімі вырабамі хэнд-мейд.
Вось некалькі цікавых вырыянтаў вырабу сімвала навагодняга свята для чытачоў “Голасу часу” ад маларыцкіх ліцэістаў. Напрыклад, “Мега-ёлка” з пластыкавых бутэлек з-пад малака, афарбаваных у зялёны колер , складзеных і замацаваных у выглядзе піраміды, выглядае вельмі ўнушальна. А вось сціплая ёлачка з высушаных сасновых шышак. А вось ”Эка-ёлка”, выраблена на аснове кардоннага каркаса з дэкарацыяй натуральнымі ягадамі шыпшыны, рабіны, зернямі кавы. Цікавая ідэя імітацыі ёлкі пад назвай “У бязважкасці” – навагоднія шары, падвешаныя да ме­талічнага каркаса, ствараюць форму навагодняй прыгажуні. Дарэчы, хлопцы не толькі шары на гэтую ёлку вырабілі з пластыку, але і ўсталявалі ў ёй падсвечванне. Ёлка Бабы Ягі – вынік старанняў нашых зваршчыкаў. Зроблена яна з металу і задэкарыравана сняжынкамі, выкананымі ў тэхніцы прамога трафарэту.
І гэта толькі маленькая частка ідэй навучэнцаў. Юнакі і ўпрыгожванні для ёлак выраблялі з падручных матэрыялаў: выразалі з дрэва, спляталі з бярозавых галінак, клеілі з паперы, выкарыстоўвалі манеты, шышкі і нават непатрэбныя ключы ад замкоў. Усе наведвальнікі выставы, арганізаванай у ліцэі, пакідалі яе з думкай: калі ў цябе ёсць крыху фантазіі, можна знайсці шмат спосабаў стварыць святочны настрой сабе і блізкім.
Надзея ДЗЕМ’ЯНЮК, педагог-арганізатар.
НА ЗДЫМКУ: работы выставы “Тэхна-ёлка” ўразілі ўсіх.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 2 от 6.01.17 г.

Добавить комментарий


стоимость суррогатного материнства в украине

www.3kovra.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!