Каштоўнасці нашага жыцця

У Макранскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча за «круглым сталом” “Жыццё – дар Божы”. Бібліятэкар Тамара Максімук разам з вучнямі 11 класа мясцовай школы гаварылі аб праве кожнага чалавека на жыццё.
-Мы вольныя выбіраць зямны шлях самі, — казала Тамара Мікалаеўна. – Лепш пайсці ці застацца? Сказаць ці прамаўчаць? Адштурхнуць ці падаць руку дапамогі?..
Якраз пра гэта і вялася размова падчас “круглага стала”. Спачатку бібліятэкар зачытвала выказванні вядомых людзей, дэкламавала вершы, расказвала прытчы пра значэнне і сэнс жыцця чалавека. Затым удзельнікі паглядзелі відэаролік “Сапраўдны сэнс жыцця”.
Сустрэча прайшла цікава і запамінальна. Старшакласнікі разважалі, аналізавалі, выказвалі свае думкі і адносіны да розных жыццёвых сітуацый, сваё ра­зуменне “шчаслівага жыцця”, а таксама разам напаўнялі “Сасуд жыцця” агульначалавечымі каштоўнасцямі.

На здымку: падчас правядзення “круглага стала” ў Макранскай сельскай бібліятэцы.

Опубликовано ГЧ № 2 от 6.01.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

https://yarema.ua

ukrterminal.kiev.ua