“Сямейны ачаг” — за «круглым сталом»

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыты адбылося чарговае пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг” з удзелам протаіерэя Віктара Паляцілы, благачыннага цэркваў раёна, кандыдата багаслоўскіх навук. На гэты раз мерапрыемства прайшло ў форме вечара духоўнасці — даверлівай і шчырай гутаркі.
— Сустрэчы прыёмных бацькоў у нас праводзяцца пастаянна, – гаворыць Валянціна Пацурай, педагог-псіхолаг Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. – Яны неабходны, бо садзейнічаюць павышэнню выха­ваўчага патэнцыялу прыёмнай сям’і, згуртоўваюць прыёмных бацькоў. Акрамя таго, пашыраюць веды па пытаннях выхавання дзяцей у сем’ях, спрыяюць развіццю выхаваўчай кампетэнтнасці баць­коў. У час такіх сустрэч прыёмныя бацькі абменьваюцца вопытам.
За кубачкам чаю прыёмныя маці з цеплынёю расказвалі пра сваю работу. Жанчыны дзяліліся поспехамі і праблемамі ў выхаванні дзяцей, пыталіся парады, падказкі ў протаіерэя Віктара Паляцілы.
Прыёмныя дзеці, якія пры­сутнічалі на сустрэчы, таксама змаглі атрымаць адказы на свае пытанні.
Напрыканцы сустрэчы про­таіе­рэй Віктар Паляціла павіншаваў усіх прысутных з каляднымі святамі і ўручыў салодкія падарункі.
* * *
Між іншым, цяпер на Маларытчыне створана 11 прыёмных сямей, у якіх выхоўваецца 17 дзяцей, а таксама адзін дом сямейнага тыпу, дзе 7 выхаванцаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”.

Добавить комментарий


https://np.com.ua

booker.in.ua/

Comprare Super Viagra Generico in Farmacia Online
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!