Марафон дабра

Дапамагчы адчуць радасць каляднага свята дзецям, сем’і якіх па розных прычынах апынуліся ў праблемных сітуацыях, падарыць ім веру ў дабрыню і навагоднюю казку – менавіта на гэта і накіравана дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Удзел у ёй прынялі і многія рэлігійныя суполкі.
Мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям раёна падрыхтавала падарункі – цацкі, канцылярскія тавары, наборы прадуктаў – суполка Хрысціян веры евангельскай. Пастар царквы Вячаслаў Рахацэвіч разам з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянцінай Жалнерык і дырэктарам раённага сацыяльна-педагагічнага Цэнтра Вольгай Барысюк наведалі 10 сем’яў у горадзе і вёсках раёна.
Маленькія Насця і Ваня Кардзелюкі не адводзілі вачэй ад каляровай скрынкі, якую ўручылі ім госці. Іх старэйшы брат Улад дзелавіта, па даросламу, паглядваў на малых збоку, але, як і яны, шчыра дзякаваў за віншаванні і падарункі. Удзельнікі дабрачыннай акцыі прывезлі іх дзецям у вёску Масевічы, што ў Велікарыцкім сельсавеце. І пажадалі, каб з гэтымі падарункамі ў дом прыйшло свята, новае добрае жыццё і сапраўдная радасць.
Такія ж пажаданні разам з падарункамі прымалі і дзеткі ў вёсках Велікарыта, Дворышча, Нікольскае, Заазёрная і ў самім райцэнтры. І няхай падарункі не вырашылі ўсе праблемы сем’яў, але яны шчыра парадавалі і дзяцей, і дарослых.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: падарункі да свята Раства Хрыстова парадавалі дзяцей і дарослых.
Фота аўтара.

 

Па традыцыі напярэдадні Новага года і Раства Хрыстова Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр са­цыяль­нага абслугоўвання на­­сель­ніцтва праводзіць акцыю “Навагоднія цуды”.
Асобая ўвага ў час яе надаецца дзецям з сямей сацыяльна неабароненых катэгорый. Вось і сёлета з салодкімі падарункамі і забаўляльнай праграмай у розныя куточкі раёна дабраліся Дзед Мароз са Снягуркай. Дзеці шчыра радаваліся ім. І падарыць гэтую радасць дапамаглі арганізатарам акцыі прыватныя прадпрыемтсвы “АВТОнаВЕК”, “Вкусландия”, “МалоритаРитуал”, “БелВАЛА”, а таксама раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК.
Наталля ДЗЯМЧУК, псіхолаг Цэнтра.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

 

Надыход цудоўнага свята – Раст­ва Хрыстова — сёлета, як і штогод, адчулі маленькія пацыен­ты дзіцячага аддзялення райбальніцы.
Да іх з навагодняй праграмай разам са сваімі кіраўнікамі прыйшлі юнакі і дзяўчаты з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 13 хлопчыкаў і дзяў­чынак, якім не пашанцавала ў свя­точныя дні са здароўем, радавалі цікавай праграмай галоўныя персанажы навагодніх казак. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Снегавічком, Бабай Ягой, а таксама апранутымі ў навагоднія касцюмы медсёстрамі і ўрачамі дзеці вадзілі карагоды, гулялі ў гульні і ат­рымлівалі скарбонкі з цукеркамі. Напоўніць цукеркамі і падарункамі мяшок навагодняга чараўніка дапамаглі калектывы прыватнага прадпрыемства “Маларытчанка”, фермерскай гаспадаркі “Ільеў-люкс”, РУП “Белмытнясервіс”, індывідуальныя прадпрымальнікі Васіль Калінічэнка, Валерый Крэйдзіч, Таццяна Валавень, Алег Смаль, Сяргей Васільеў, Святлана і Мікалай Дубіна і інш.
Святочны настрой арганізатары акцыі “Сняжынка ў падарунак” прынеслі і ў палаты інфекцыйнага аддзялення. 6 маленькіх пацыентаў яго атрымалі калядныя падарункі і зарад бадзёрасці. А добры настрой і аптымізм, як вядома, — гэта самыя лепшыя лекі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час свята ў дзіцячым аддзяленні райбальніцы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 3 от 11.01.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

dopingman.com.ua/pkt/kabergolin.html

https://topobzor.info