Купляем смачнае, беларускае

Мы з вамі рэгулярна наведваем магазіны, каб набыць прадукты. Выбар іх настолькі багаты, што вочы разбягаюцца. І ўсё ж кожны з нас аддае перавагу тым, што, па яго меркаванні, найбольш смачныя. А на колер і смак, як гаворыцца, таварыша няма. У чым карэспандэнт рэдакцыі пераканалася, калі праводзіла бліцапытанне сярод чытачоў газеты на тэму ”Якім прадуктам беларускіх вытворцаў вы аддаяце перавагу?”
Антаніна Забагонская, маларытчанка:
— Некаторыя прадукты харчавання, як, да прыкладу, малако, рэгулярна купляю ў прыватнікаў, якія трымаюць кароў. Смятану люблю ”Брэст-Літоўскую”, кефір — кобрынскі, маслёнку — баранавіцкую, масла сметанковае і сыркі — бярозаўскія, пшанічны хлеб і жытні — брэсцкі. Мяса, калі ёсць магчымасць, стараюся купляць зноў жа ў прыватнікаў.
Генадзь Хатынюк, маларытчанін:
— Абажаю наш, маларыцкі, хлеб, малочныя прадукты звычайна купляем вытворчасці ”Савушкін прадукт”, ні з якімі іншымі нельга параўнаць таксама і нашы кандытарскія вырабы ад «Спартака» і «Камунаркі», асабліва цукеркі і зефір, шакалад. Іншы раз песцім сябе півам “Чарнігаўскім” ці “Абалонь” украінскай вытворчасці. Ну а калі гаварыць пра мясныя прадукты, паўфабрыкаты і каўбасныя вырабы, дык з вялікага мноства іх у нас на першым месцы прадукцыя бярозаўскага мясакамбіната. На маю думку, яна рыхтуецца па тых цудоўных тэхналогіях, што і раней, і вельмі пераўзыходзіць тым самым прадукцыю іншых айчынных вытворцаў.
Любоў Абрамук, жыхарка в. Велі­карыта:
-У магазіне звычайна купляем тую прадукцыю, што прывозяць. А яна ў асноўным — Брэсцкага малочнага і мя­сакамбінатаў. Скажу шчыра: мы, сяляне, вырабляем малако і адпраўляем яго на ”Савушкін прадукт” вельмі высокай якасці і тлустае. На жаль, у магазіне часцей за ўсё бывае малако толькі 1,5%-й тлустасці, хаця іншы раз хочацца купіць не такое. Тым больш, што вырас у вёсцы і добра ведаеш, у чым розніца паміж тлустым, ці смачным малаком, і нятлустым. Сыры купляю не так часта, а калі прыязджаюць дзеці, дык ведаю, што яны вельмі любяць кобрынскія. Сметанковае масла гэтага вытворцы мне таксама найбольш падабаецца па сваіх смакавых якасцях. Раз на тыдзень да нас у вёску прыязджае машына з прадукцыяй камароўскай птушкафабрыкі. Дарэчы, каўбасы і іншыя субпрадукты гэтага прадпрыемства адрозніваюцца ад іншых і больш-менш таннай цаной, і смачныя. Хлеб спажываю толькі брэсцкі.
Аляксандр Сухарэвіч, жыхар Маларыты:
— Сам асабіста ў магазін за прадуктамі амаль не хаджу, іх купляе жонка. Яна добра ведае, што ў нашай сям’і найбольш любяць ”Астрамечаўскае” малако альбо ляхавіцкае, хлеб — маларыцкі. Тым больш, што ў нас ёсць магчымасць купляць яго заўсёды свежым, бо жывем побач з магазінам ”Гарачы хлеб”. Ва ўсякім выпадку, хлеб іншых вытворцаў нам купляць не хочацца, мы прывыклі да свайго, маларыцкага. У цэлым жа, усе беларускія прадукты адрозніваюцца ад прадуктаў іншых вытворцаў і сваёй натуральнасцю, і смакавымі якасцямі.
Наталля Гаўрылюк, жыхарка в. Ланская:
— Сярод малочных прадуктаў перавагу аддаю астрамечаўскім і кобрынскім, мясныя і каўбасы больш падабаюцца бярозаўскія і брэсцкага мясакамбіната. Падабаюцца таксама па сваіх смакавых якасцях бярозаўскія сыры. Што ж датычыць хлеба, дык з вялікім задавальненнем купляем яго брэсцкіх і кобрынскіх вытворцаў.
Людміла Скопіна, жыхарка Маларыты:
— З вялікага мноства прадуктаў, што ёсць у нашых магазінах, вядома ж, выбіраю нашы, айчынныя, а менавіта: мясныя — вытворчасці бярозаўскага мясакамбіната, малочныя – вытворчасці ”Беллакт”, што на Гродзеншчыне. Смачнейшага хлеба, чым наш, маларыцкі, не знаходжу. Па меры магчымасцей купляем і нашу беларускую садавіну, у прыватнасці, яблыкі. У іх, не заўсёды апетытных на выгляд, больш карысных рэчываў, чым у зайздросных знешне імпартных.
Запісала Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано ГЧ № 3 от 11.01.17г.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

читать далее kapli.kiev.ua

link best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!