“Жамчужына” – для розных відаў спорту

Універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына” паступова становіцца месцам правя­дзення збораў і спаборніцтваў па многіх відах спорту.  Найперш – гэта гандбол.

Аднак за апошнія гады ў г.Маларыта і яе “Жамчужыне” прайшлі, напрыклад, спаборніцтвы баксёраў (абласны двухдзённы турнір па боксе, восень 2016г.), веласіпедыстаў (абласная спартакіяда школьнікаў, лета 2015г.). Тут сваё майстэрства таксама адточвалі і міні-футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі на вучэбна-трэніровачных зборах…
Ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” праводзіліся вучэбна-трэніровачныя зборы па веласпорце для юнацкай зборнай Брэсцкай вобласці. Юнакі і дзяўчаты (23 чалавекі) пад кіраўніцтвам трэнераў Андрэя Рулько і Андрэя Гаўрылюка рыхтаваліся да будучых спаборніцтваў. Усе юныя спартсмены — члены нацыянальнай юнацкай зборнай Беларусі па веласпорце. У 2016г. яны выйгралі практычна ўсе абласныя і рэспубліканскія старты на спартакіядах школьнікаў і першынстве краіны.

На здымку: падчас правядзення ў Маларыце абласной спартакіяды школьнікаў па веласпорце, 2015г.

Опубликовано ГЧ № 3 от 11.01.17 г.

Добавить комментарий


система полива хантер

http://topobzor.info

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!