Першы трэнер першага чэмпіёна

Першы трэнер у спорце мае вялікае значэнне. Часам – лёсавызначальнае. Так адбылося і ў жыцці Леаніда Тараненкі – заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь,  чэмпіёна Алімпійскіх гульняў (Масква,1980г.), сярэбранага прызёра ХХV Алімпійскіх гульняў (Барселона, 1992г.), чэмпіёна свету 1980г. і 1990г., чэмпіёна Еўропы 1980г., уладальніка 19 сусветных рэкордаў у першай і другой цяжкай вазе… 

— Калі б не было майго першага трэнера Пятра Паўлавіча Сацюка, — гаворыць Леанід Аркадзьевіч, — то я, напэўна, не стаў бы алімпійскім чэмпіёнам. Магчыма, наогул не стаў бы займацца цяжкай атлетыкай, а пайшоў бы ў іншы від спорту. Напрыклад, у гандбол ці футбол. Проста нас звёў лёс разам. Так было наканавана, што я сустрэўся са сваім першым трэнерам у Маларыце. А далей я і Пётр Паўлавіч пайшлі па спартыўнай дарозе разам у адным накірунку.
Пётр Сацюк нарадзіўся і вырас у Маларыце. Яшчэ ў школьныя гады юнак стаў займацца лёгкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Мікалая Германюка.
— Дыск тады я кідаў на 56 метраў, 700-грамовую гранату — на 65 метраў, — кажа Пётр Паўлавіч. – Аднак перспектывы ў гэтым відзе спорту для мяне не было ў першую чаргу з-за майго невысокага росту і малой вагі. Таму давялося “шукаць” іншы спартыўны занятак даспадобы. Неўзабаве я сур’ёзна захапіўся штангай.
Пасля заканчэння сярэдняй школы Пётр Сацюк быў прызваны на службу ў армію. Тут заняткі цяжкай атлетыкай юнак не прыпыніў. Трэніраваўся пад кіраўніцтвам вопытнага ваеннага спартсмена. Неўзабаве стаў першаразраднікам па штанзе.
Вярнуўшыся з арміі, Пётр Паўлавіч уладкаваўся на працу інструктарам у добраахвотнае сельскае спартыўнае таварыства “Ураджай”. У 1969г. ён па ўласнай ініцыятыве арганізоўвае секцыю цяжкай атлетыкі. Заняткі сталі праводзіць на базе дзіцячай спартыўнай школы. Пётр Сацюк на трэніроўках і заўважыў Леаніда Тараненку, які часта прыходзіў у спартыўную залу.
— У той час у Маларыце не было асобых умоў для заняткаў спортам, — успамінае Леанід Аркадзьевіч. — Зімой з хлопцамі мы гулялі ў хакей, летам – у футбол. Калі стала працаваць дзіцячая спартыўная школа, многія пайшлі на заняткі туды. У тым ліку – і я. Нейкі час займаўся гандболам, вольнай барацьбой, самба… Здаецца, з 4 класа займаўся лёгкай атлетыкай, а пасля са сваім сябрам Віцем Лямачкам захапіўся культурызмам. Тады ён у Савецкім Саюзе быў пад забаронай. Пётр Паўлавіч сказаў, што неабходна працаваць на перспектыву і выбраць адзін з алімпійскіх відаў спорту. Так ён мяне і перацягнуў у цяжкую атлетыку.
Леанід Тараненка стаў рэгулярна трэніравацца спачатку 4 разы на тыдзень, а затым – і пяць. Так было амаль тры гады. Затым Пётр Сацюк вырашыў памяняць месца працы. Ён уладкоўваецца працаваць на чыгунку ў Брэст.
— Я працягваў трэніраваць Леаніда і вочна, і завочна, — усміхаецца Пётр Паўлавіч. – Даваў яму парады і рэкамендацыі вусныя і пісьмовыя. Хутка з’явіліся і спартыўныя дасягненні. Першы вынік, варты ўвагі, паказаў у 1974г. у Барысаве падчас рэспубліканскага першынства добраахвотнага спартыўнага таварыства “Ураджай”. Гэта і стала пачаткам узыходжання да вяршынь спартыўнага Алімпа.
Мне запомніўся 1976г. Неяк з Леанідам Тараненкам сядзелі ў скверыку на гарадской плошчы Маларыты. Гаварылі пра надзённае, планавалі яго будучае спартыўнае жыццё, марылі пра ўдзел на алімпійскіх гульнях. Я казаў, што цяжка будзе спаборнічаць з Валянцінам Хрыставым з Балгарыі. Леанід яшчэ не ведаў, хто такі Хрыстаў, і казаў: “А што мне ён!” Леанід Тараненка ўнутрана яшчэ тады настроіў сябе на перамогу, ішоў да яе паступова, але мэтанакіравана. Ён быў перакананы, упэўнены, што дасягне высокіх вынікаў.
-На Алімпіядзе-1980 я змагаўся ўжо на адным па­мосце з Хрыставым, — успамінае Леанід Тараненка. – На вынікі спаборніцтваў псіхалагічна ўздзейнічаюць ужо сусветныя рэкорды, якія ёсць у “канкурэнта”, і тактычная барацьба. Хрыстаў не сумняваўся ў сваёй перамозе. У час барацьбы я прайграваў яму рывок. Мне неабходна было адыграць 5 кг. Мы заявілі 220 кг, калі рэкорд быў у той час ужо 238 кг. Я штурхнуў лёгка, а Хрыстаў – яшчэ лягчэй. А тут я заявіў 235 кг. Ён не чакаў, што дабаўлю адразу 15 кг. Хрыстаў не быў псіхалагічна падрыхтаваны падняць такую вагу. А затым я падняў 240 кг і ўстанавіў сусветны рэкорд.
— Калі б не я, то з Леанідам Тараненкам з задавальненнем стаў бы працаваць іншы трэнер, моцна ўхапіўся б за яго, — кажа Пётр Сацюк. – Бо гэта чалавек, які, паставіўшы перад сабой мэту, не адмаўляецца ад яе, не збочвае, а планамерна ідзе да задуманага.
Між іншым, Леанід Арка­дзьевіч у дзяцінстве марыў стаць лётчыкам. Нават спрабаваў паступіць у Чарнігаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча, але не прайшоў медыцын­с­кую камісію. Пасля ён закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-механіка. У біяграфіі Леаніда Тараненкі ёсць і такія факты. Ён не паступіў вучыцца ў Брэсцкі педагагічны інстытут, некаторы час працаваў у Маларыцкай ПМК.
— Пётр Паўлавіч, як вы даведаліся пра залаты медаль Леаніда Тараненкі, які ён заваяваў на Алімпіядзе ў Маскве?
— Калі ішла Алімпіяда ў Маскве, як кажуць, не адыходзіў ад тэлевізара. Глядзеў практычна ўсе спаборніцтвы, якія паказвалі. Пра перамогу Леаніда Тараненкі даведаўся з тэлевізійных навін. Вельмі быў рады яго алімпійскаму медалю.
— Пётр Паўлавіч, а не шкадуе­це, што пакінулі ў 70-ыя гады трэнерскую работу? Магчыма, пад вашым кіраўніцтвам вырас бы яшчэ не адзін алімпійскі чэмпіён. Былі ж вопыт, уменне…
— Пакінуць трэнерскую работу прымусілі жыццёвыя абставіны. Вярнуцца на ранейшае месца працы думка ўзнікала пасля алімпійскай перамогі Леаніда Тараненкі, але перабягаць з аднаго месца на другое без сур’ёзных прычын не любіў. А наконт таго, што падрыхтаваў бы яшчэ аднаго алімпійскага чэмпіёна… Для гэтага неабходна, каб быў яшчэ адзін такі Леанід Аркадзьевіч. Знайсці адоранага юнака ў спартыўным плане ды яшчэ з прыцэлам на ўдалае выступленне на алімпіядзе – справа архіцяжкая. Залаты чэмпіён алімпіяды для Маларытчыны – з’ява ўнікальная. Добра, калі нехта з маларытчан у будучым паўторыць вынік Леаніда Тараненкі.
На здымку: Леанід Тараненка і Пётр Сацюк у Маларыцкай раённай гімназіі.

Опубликовано ГЧ № 3 от 11.01.17 г.

Добавить комментарий


Ford Fiesta аккумулятор купить

Этот популярный веб портал на тематику купить Comanche Ranger Magnum Disc 26 https://velotime.com.ua/product/comanche-ranger-magnum-disc-26/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!