У камбіната – новы дырэктар

Калектыву адкрытага акцыянернага таварыства “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны кам­бінат” прадстаўлены новы дырэктар – Юрый Вітрук.
Усё жыццё Юрыя Іванавіча звязана з гэтым прадпрыемствам. Пачынаў тут сваю працоўную біяграфію механікам, быў галоўным механікам, да назначэння на пасаду дырэктара працаваў галоўным інжынерам апошнія 16 гадоў. Менавіта за гэты перыяд на прадпрыемстве пра­ведзена вялікая мадэрнізацыя ўсіх вытворчых працэсаў, што дазваляе выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю.
— Галоўнае­ — не спыняцца на дасягнутым, а ўмацоўваць і развіваць тую платформу, што створана папярэднімі кіраўнікамі, павялічваць аб’ёмы прадукцыі, пашыраць рынкі яе збыту, асабліва экспартныя, тым самым умацоўваючы і эканамічнае становішча камбіната, і дабрабыт яго работнікаў, — адзначыў у размове з карэспандэнтам новы кіраўнік.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат” Юрый ВІТРУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 4 от 14.01.17г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!