“Добры вечар таму, хто ў гэтым даму”

7 студзеня на пляцоўцы ГДК прайшло народнае гулянне, канцэрт адкрыў ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак” каляднымі спевамі.

Каляда – свята, якое стварае чароўную атмасферу, свята са шматвекавой і багатай гісторыяй. Каб захаваць традыцыйную культуру, работнікі гарадскога Дома культуры штогод калядуюць. Пры метадычным Цэнтры Дома культуры 6 гадоў назад створаны калядны гурт “Хадакі”, якім кіруе Людміла Бягеза. Удзельнікі яго за гэты час пабывалі амаль ва ўсіх вёсках Маларытчыны з каляднымі праграмамі, абрадамі, віншуючы жыхароў з Новым годам і Раством Хрыстовым.
— Яны перапранаюцца ў розных персанажаў, ходзяць з каляднай зоркай, водзяць казу, бо яна – сімвал міру і дабра. Часам апранаюцца ў мядзведзя, жанчыны – у цыганак, — расказвае дырэктар метадычнага Цэнтра ГДК Лідзія Ківачук. – У кожнай вёсцы свае звычаі. Я выгадавалася таксама ў вёсцы. Мы калядавалі, заходзілі да суседзяў, сяброў. Да нас таксама заходзілі каля­доў­шчыкі. Бацькі загадзя рыхтаваліся да сустрэчы: пяклі пірагі, гатавалі каўбасу. Яны заўжды былі гатовыя прыняць гасцей.
Лідзія Мікалаеўна па­дзя­лілася вось такімі шчад­роўкамі: “Прыйшла каляда, калядуючы, а за ёй – дзеўкі, шчадруючы. Зайшлі яны ў адну хату, а там – сала шкварчыць, зайшлі ў другую, а там – каўбасу пякуць. А трэцяя хата поўная гасцей, якія спяваюць і віншуюць гаспадароў”.
…Добры вечар таму, хто ў гэтым даму. А ў гэтым даму слаўныя гаспадары жывуць. Ці можна завітаць?..
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: у час шчадрова.

Опубликовано в ГЧ № 4 от 14.01.17 г.

Добавить комментарий


Renault kangoo аккумулятор купить

best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!