Лікбез для пешаходаў і вадзіцеляў

У ходзе сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 2 райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей, з калектывам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ад прысутных паступілі пытанні, як пешаходы і веласіпедысты захоўваюць правілы бяспекі дарожнага руху. Вось што паведаміў на гэты конт начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Віталь Ганчарук.

— Да нядаўняга часу мы пастаянна чулі скаргі ад пешаходаў на вадзіцеляў транспартных сродкаў, маўляў, што тыя іх не прапускаюць на пераходах і не прадастаўляюць ніякіх пераваг на дарозе ў цэлым. Аднак на сённяшні дзень сітуацыя змянілася з дакладнасцю да наадварот. Вадзіцелі здзіўляюцца пешаходам, што апошнія перад тым, як перайсці праезную частку, нават не збіраюцца паглядзець па баках і пераканацца ў адсутнасці машын. І, што самае галоўнае, не абазначаюць сябе святлоадлюстравальнымі элементамі ў цёмны час сутак.
Вядома, у адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху, пешаход мае права на пераважнае перасячэнне праезнай часткі дарогі па нерэгулюемаму пераходу, а таксама па рэгулюемаму – пры дазваляльным сігнале светлафора. Пешаходам варта ведаць не толькі свае правы, але і абавязкі.
У 2016 годзе за парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці ў раёне прыцягнута 583 пешаходы і веласіпедысты, а таксама 367 іх адміністрацыйна пакараны за знаходжанне на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення. Першыя былі аштрафаваны ў памеры ад 21 да 63 рублёў, другія атрымалі штрафы ад 63 да 105 рублёў. Хацелася б напомніць вадзіцелям, што яны павінны ўступаць дарогу пешаходам на нерэгулюемых і рэгулюемых пераходах пры адначасовым для адных і другіх дазваляльным сігнале светлафора. Інакш у такім выпадку вадзіцелі могуць быць папярэджаны ці аштрафаваны на суму ад 21 да 105 рублёў. А за дзеянні, у выніку якіх узнікла аварыйная абстаноўка, можна атрымаць штраф ад 105 да 420 рублёў і пазбавіцца права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да двух гадоў.
Варта задумацца.
У чарговы раз хацеў бы звярнуцца да жыхароў раёна: не заставайцеся абыякавымі, калі бачыце, як удзельнікі дарожнага руху парушаюць правілы яго, калі яны знаходзяцца ў нецвярозым стане. Патэлефануйце на 102. Ананімнасць гарантуем. Па кожным факце будзе праведзена праверка, вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці.

Опубликовано ГЧ 4 от 14.01.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Buy Testosterone Cipionat online in USA

www.velotime.com.ua/category/velosipedy-fuji/

np.com.ua/holodilnoe-oborudovanie/morozhenicy.html