Акцэнт – на прафілактыку карупцыі

Летась пракуратура раёна разам з дзяржаўнымі і праваахоўнымі органамі прымала пэўныя меры, накіраваныя на папярэджанне карупцыйных праяўленняў, выяўленне фактаў парушэння супрацькарупцыйнага заканадаўства, значную ўвагу ўдзяляючы растлумачальнай і прафілактычнай рабоце.

Вынікам гэтага з’явілася тое, што працоўная ды­сцы­пліна і антыкарупцый­ная самасвядомасць работнікаў прадпрыемстваў і аргані­за­цый павысілася, пра што сведчаць пракурорскія пра­веркі. Так, калі ў 2014 годзе пракуратура раёна выявіла 12 фактаў учынення правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, звязаныя са знаходжаннем у рабочы час за межамі Рэспублікі Беларусь і прадастаўленнем потым недакладнай ін­фармацыі наймальніку пра адпрацаваны рабочы час у дні адсутнасці на рабочым месцы, то ў 2015 г. такіх фактаў было выяўлена 5, а за 2016 г. – 4. Адзін з чатырох гэ­тых фактаў, выяўлены ў Маларыцкай ЦРБ, з’яў­ляецца “рэцыдыўным” і сведчыць пра неналежную арганізацыю работы па супрацьдзеянню і прафілактыцы карупцыі з боку кіраўніка ўстановы і створанай там камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
Каардынуючая дзейнасць пракуратуры раёна ў пэўнай ступені аказала ўплыў на выніковасць дзейнасці органаў мясцовай улады па барацьбе з карупцыяй.
У 2016 г. райвыканкам праверыў дэкларацыі аб даходах і маёмасці дзяр­жаўных служачых і адказных асоб райвыканкама, членаў іх сямей на прадмет паўнаты і дакладнасці адлюстраваных у іх звестак. У выніку выяўлены неадзінкавыя па­рушэнні. Іх дапусцілі адзін з намеснікаў старшыні райвыканкама, іншыя адказныя асобы, якія і прыцягнуты старшынёй райвыканкама да дысцыплінарнай ад­каз­насці.
Падобныя факты пракуратура раёна выявіла і ў сельвыканкамах, раён­ным аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Так, напрыклад, за недакладныя звесткі ў дэкларацыі пра маёмасць, кошт якой перавышаў 10% ад агульнага гада­вога даходу, адзін са старшынь сельвыканкама інспекцыяй міністэрства па падатках і зборах па Маларыцкім раёне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.
Пэўная метадалагічная і растлумачальная работа па пытаннях адабрання абавязацельстваў па захаванні абмежаванняў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”, ажыццяўлення дзяржаўных за­купак тавараў, работ (па­слуг) праведзена ўпраў­­леннем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў першую чаргу ў тых сельгаспрадпрыемствах, што перайшлі ў дзяржаўную форму ўласнасці – ААТ “Макраны”, “Чарняны”, “Чырвоны партызан”.
Актывізавала сваю работу ка­місія па супрацьдзеянні карупцыі пры райвыканкаме.
Разам з тым, у асобных выпадках пры планаванні і правядзенні пасяджэнняў камісіі па-ранейшаму мае месца фармальны падыход у яе рабоце, парушаюцца тэрміны правядзення запланаваных мерапрыемстваў, адсутнічае належны кантроль за выкананнем пры­нятых рашэнняў. Адсутнасць у камісіі выразнай сістэмы работы па прафілактыцы праяўленняў карупцыі вы­клікала неадзін­кавыя факты парушэнняў у арга­нізацыі супрацькарупцыйнай дзей­насці на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.
Так, у працэсе вывучэн­ня летась пракуратурай арганізацыі работы кадравых службаў філіяла “ПМК-8 г. Маларыта” ДУПП “Брэстводбуд”, ААТ “Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны кам­бінат”, Маларыцкай ЦРБ былі выяўлены парушэнні, звязаныя з неадабраннем абавязацельстваў па захаванні абмежаванняў, устаноўленых арт. 17-20 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” для дзяржаўных адказных асоб, непрывя­дзеннем іх у адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам. Напрыклад, па стану на 15 сакавіка 2016 г. абавязацельствы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у Маларыцкай цэнтральнай бальніцы былі адабраны толькі ў 10 з 36 работнікаў, аднесеных да дзяржаўных адказных асоб.
Па выніках 2016 г. на тэрыторыі раёна не зарэ­гі­стравана злачынстваў ка­рупцыйнага накірунку, годам раней было адно та­кое злачынства (дача хабару). Адсутнасць фактаў карупцыйных злачынстваў сведчыць пра аслабленне аператыўных пазіцый службы па барацьбе з эка­намічнымі злачынствамі раённага аддзела ўнутраных спраў, супрацоўнік якога ні разу за год не звярнуўся ў пракуратуру раёна за санкцыянаваннем спецыяльных мерапрыемстваў. Гэта сведчыць і пра адсутнасць належнага ведамаснага кантролю і арганізацыі аператыўна-вышуковай работы ў гэтым напрамку з боку кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў.
Вынікі работы дзяржаўных органаў, іншых арганізацый раёна, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з карупцыяй, разгледжаны ў канцы 2016 г. на каардынацыйнай нара­дзе ў райвыканкаме, дзе было прызнана, што работа ўсіх суб’ектаў не ў поўнай меры адпавядае прад’яўляемым патрабаванням. На нарадзе прыняты адпаведныя рашэнні, выкананне якіх павінна палепшыць работу па барацьбе з карупцыяй.
Раман ГУЗЮК,
пракурор раёна.
НА ЗДЫМКУ: пракурор раёна Раман ГУЗЮК.

Опубликовано ГЧ №5 от 17.01.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.