Праіндэксаваны памеры вылічэнняў

У мэтах далейшага зніжэння падатковай нагрузкі з 1 студзеня 2017 года ўнесены змяненні і дапаўненні ў парадак вылічэння падаходнага падатку. Праіндэксаваны памеры стандартных падатковых вылікаў.
Вылікі па месцы асноўнай работы грамадзянам, штомесячныя даходы якіх не перавышаюць 563 беларускія рублі, складуць 93 беларускія рублі.
Вылікі ў месяц на дзіця да 18 гадоў і (ці) кожнага ўтрыманца павялічаны з 24 да 27 беларускіх рублёў, а для асоб, якія маюць права на атрыманне такога выліку ў павышаным памеры (удовы, ўдаўцы, адзінокія бацькі, прыёмныя бацькі, апекуны ці папячыцелі), – з 46 да 52 беларускіх рублёў.
Вылікі асобным катэгорыям плацельшчыкаў (інвалідам І і ІІ груп, інвалідам з дзяцінства і інш.) павялічаны са 117 да 131 беларускага рубля.
Бацькам, якія маюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў ці дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, даецца права атрымліваць стандартныя падатковыя вылікі ў памеры 52 беларускіх рублёў у месяц.
Стаўка падаходнага падатку з фізічных асоб – 13 працэнтаў.
Стаўка падаходнага падатку з фізічных асоб уста­ноўлена ў памеры 16 працэнтаў у адносінах да­ходаў, якія атрымліваюць беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі (натарыусы, адвакаты) ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай (натарыяльнай, адвакацкай, якая ажыццяўляецца індывідуальна) дзейнасці, а таксама ў адносінах даходаў, якія вылічаны падатковым органам, зыходзячы з сум перавышэння расходаў над даходамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Стаўка падаходнага падатку з фізічных асоб уста­наўліваецца ў памеры 4% у адносінах даходаў у выглядзе выйгрышаў (вернутых нясыграных ставак), атрыманых фізічнымі асобамі ад арганізатараў азартных гульняў – юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маларыцкім раёне (кабінет №34).
Аляксандр НЯХАЕЎ, начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Опубликовано ГЧ № 5 от 18.01.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


створити інтернет магазин

продвижение сайтов в интернете

showroom-kiev.com.ua/category_159.html