У вянок Максіму Багдановічу

На Маларытчыне, як і па ўсёй краіне, прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Ва ўстановах культуры і адукацыі былі арганізаваны выставы, праведзены сустрэчы, прэзентацыі, тэматычныя вечары…

На базе раённай гімназіі нядаўна прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “Вяночак”. У ім прынялі ўдзел вучні 2, 4-11 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны. Гэтае мерапрыемства праводзілася з мэтай павышэння цікавасці да роднай літаратуры ў вучняў, пашырэння чытацкага кругагляду, развіцця творчага патэнцыялу ўдзельнікаў конкурсу, фарміравання эстэтычных адносін да мастацкага слова, папулярызацыі беларускай мовы, далучэння да спасціжэння глыбінь нацыянальнай культуры і духоўнага скарбу беларускага народа.
Задача ў журы была няпростая, бо ўсе канкурсанты мелі высокі ўзровень выканання паэтычных твораў. Таму яны на “дзесяць” прадэманстравалі свае чытальніцкія здольнасці. Асноўныя крытэрыі ацэнкі, на якія асабліва звяртала ўвагу журы, — інтанацыйная выразнасць мовы, правільнае літаратурнае вымаўленне, меладычнасць, артыстычнасць, сцэнічнае ўвасабленне, тэмпарытм. Удзельнікі творчага спаборніцтва маглі выкарыстоўваць мультымедыйнае і музычнае афармленне, касцюмы і разнастайны рэквізіт. Некаторыя ўдзельнікі на сцэне былі ў нацыянальным адзенні, інсцэніравалі творы класіка роднай літаратуры.
Аднак конкурс ёсць конкурс, таму ў ім абавязкова павінны быць лепшыя. Журы вызначала пераможцаў у трох намінацыях: “Выразнае чытанне твораў Максіма Багдановіча”, “Выразнае чытанне твораў пра Максіма Багдановіча” і “Музычныя кампазіцыі на вершы Максіма Багдановіча”. У першай намінацыі лепшымі сталі: Таццяна Фяненка (І месца, СШ №1), Дар’я Яцура (ІІ месца, Арэхаўская СШ), Мікалай Сайко (ІІІ месца, Макранская СШ), у другой – Ганна Крэнь (І месца, Олтушская СШ), Данііл Хатынюк і Яўгенія Мірчук (ІІ месца, Мельніцкая БШ), Анастасія Кавальчук (ІІІ месца, Хаціслаўская СШ), у трэцяй – Аксана Анішчук (І месца, Лукаўская СШ), Марыя Касянюк (ІІ месца, Ляхавецкі д/с-СШ), Настасся Губарэвіч (ІІІ месца, раённая гімназія).
Усе пераможцы конкурсу адзначаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: удзельнікі раённага конкурсу чытальнікаў вершаў Максіма Багдановіча.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

start-sport.com.ua/boevye-iskusstva/boks/binty
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!