Дом, дзе жыве дзяцінства

На фінішы мінулага года калектыў Маларыцкага дзяржаўнага ясляў-сада № 6 адзначыў 30-гадовы юбілей сваёй установы. 

У перакладзе з грэчаскай мовы слова “дом” азначае “месца для дзяцей”. Утульным домам для маленькай дзетвары з’яўляецца дзіцячы сад. У ім штодня бурліць жыццё. І кожная падзея для выхаванцаў важная і карысная, бо ад таго, што будзе закладзена ў маленькага чалавека з самага маленства, залежыць многае, нават яго лёс. Дзень за днём, год за годам вось ужо трыццаць гадоў калектыў ясляў-сада № 6 стараецца стварыць для дзяцей атмасферу ўтульнасці, творчасці і дабрыні.
Гісторыя нашай установы пачалася ў снежні 1986 года. Тады выхаванцаў было значна больш, чым сёння. А ў калектыва, які працаваў з імі, заўжды было шмат творчых планаў.
…Пераступаеш парог дзі­цячага сада і нібы вяртаешся ў дзяцінства. Тут заўжды чуюцца дзіцячыя галасы, узнімаюць настрой малюнкі казачных герояў на сценах, у кожнай групе віруе жыццё — гэта штодзённая, але такая важная і патрэбная работа, бо расце новае пакаленне маларытчан.
Для ўсебаковага і паў­нацэннага развіцця дзяцей у нашым дзіцячым садзе створаны ўсе ўмовы. Аб вы­хаванцах клапоцяцца пе­дагог-псіхолаг Святлана Станіславаўна Лабчук, намеснік загадчыцы па ас­ноўнай дзейнасці Людміла Андрэеўна Ярмалінская, на­стаўнікі-дэфектолагі Наталля Мікалаеўна Макарук і Ірына Дзмітрыеўна Назарук, спецыялісты па фізічнаму выхаванню Святла­на Мікалаеўна Данількевіч і Іна Ана­тольеўна Навумчык, му­­зычныя кіраўнікі Аксана Валяр’янаўна Дыдэнка і Святлана Ры­гораўна Губарэвіч, а таксама повары, медсёстры, тэхнічны персанал. Тонкія ніці паразумення, шлях да душы дзіцяці знаходзяць выхавальнікі з вялікім стажам і вопытам работы Валянціна Аляксееўна Тарасюк, Таццяна Васільеўна Лышчык, Святлана Юр’еўна Шышонкава, Галіна Васільеўна Федарук, Наталля Іванаўна Алесік, Марына Віктараўна Кулічык, Таццяна Васільеўна Жышкевіч. Яны ўмела раскрываюць патэнцыял і індывідуальнасць дзяцей, часцінку свайго сэрца ўкладваюць ў кожнага выхаванца.
Хлопчыкаў і дзяўчынак што­дня чакаюць у садзе цікавыя мерапрыемствы, работнікі ўстановы на чале з загадчыцай Таццянай Аляксандраўнай Трушко ўдзельнічаюць у раённых і абласных конкурсах. Не застаюцца ў баку ад жыцця дзіцячага сада бацькі нашых малышоў. Яны ўдзельнічаюць у конкурсах, святах, дапамагаюць з добраўпарадкаваннем будынка і тэрыторыі. Калектыў сада ідзе ў нагу з часам, мае свае традыцыі і цікавыя задумы. Але самае галоўнае, што сваю дашкольную ўстанову вельмі любяць дзеці.

Сёння дзіцячы сад наведваюць 214 хлопчыкаў і дзяўчынак, з імі працуюць 76 работнікаў, дзейнічае 11 груп, тры з іх – спецыяльныя.

Любімаму саду прысвячаецца:
30 лет – это не дата,
Настоящий юбилей!
Подросли давно ребята,
Что стояли у дверей.
Неохотно и с испугом,
Опуская вниз глаза,
Маму дёргали за ручку,
Уведи скорей меня!
Первый раз зарядка, книжка
И игрушка, и горшок.
Новый шкафчик и подушка,
Первый выучен стишок.
Поцелуй от Ромки в щёчку,
На коленке ссадина,
И на манке в одиночку
Ковыряли вмятину…
А теперь вот повзрослели,
Так, что сразу не узнать.
И детей своих в наш садик
Им самим уж провожать.
Коллектив давно сложился,
Не боится перемен.
И всегда готов всю душу
Детям отдавать взамен.
Пусть родители спокойно
Оставляют чад на нас,
Ну а мы все непременно
Будем их растить для вас.
Желаем саду процветать
Ещё на много-много лет!
Чтоб мог детишек воспитать,
Неся в их души чистый свет.
Ларыса ДЭЙНАК.
На здымку: выхавальніца Наталля АЛЕСІК у час заняткаў з дзецьмі.
Фота з альбома сада.

Опубліковано ГЧ № 5 от 18.01.17 г.

Добавить комментарий


Продвижение сайтов цены читать на сайте.
http://niko-centre.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!