Раённы бацькоўскі сход: старт дадзены

На першы раённы бацькоўскі сход, які нядаўна прайшоў на базе СШ №2 г.Маларыты, было запрошана больш за 150 бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў з 10 устаноў адукацыі раёна і горада. На ім таксама прысутнічалі педагогі, прадстаўнікі мясцовай улады.
Падчас мерапрыемства, якое мела назву “Формы ўзаемадзеяння школы з бацькамі ва ўмовах актуальных праблем”, разглядалі актуальныя і надзённыя пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння сям’і і школы ў мэтах паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі вучняў. Размова таксама зайшла пра павышэнне ролі і адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей, захаванне іх здароўя, бяспечных умоў пражывання, паводзін і г.д.

— Пытанні ўзаемадзеяння школы і сям’і заўсёды былі і застаюцца ў цэнтры ўвагі, — гаворыць Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама. — Першым раённым бацькоўскім сходам мы імкнуліся прыцягнуць увагу бацькоўскай грамадскасці раёна да працэсу выхавання дзяцей, да сумеснага пошуку шляхоў вырашэння праблем негатыўных праяў сярод непаўналетніх, павышэння эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рабоце з імі, папярэджання злачыннасці сярод дзяцей і падлеткаў, забеспячэння іх карыснай занятасцю ў вольны час. Пераканана, што адной з самых важных умоў правільнага станаўлення дзяцей і падлеткаў з’яўляюцца цеснае ўзаемадзеянне педагогаў і бацькоў, іх скаардынаваныя дзеянні. Ад гэтага ў многім залежыць эфектыўнасць фарміравання асобы вучня.
Раённы бацькоўскі сход пачаўся з прагляду відэароліка аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі раёна з сацыяльна ўразлівымі катэгорыямі сямей.
Затым Раман Гузюк, пракурор Маларыцкага раёна, рас­ка­заў пра некаторыя аспекты ад­міністрацыйнай і крымінальнай адказнасці бацькоў у пытаннях палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Раман Яўгенавіч адзначыў, што ў 2016г. у раёне назіраўся рост злачынстваў, якія ўчынілі дзеці, што дасягнулі ўзросту прыцягнення да кры­мінальнай адказнасці, але не дасягнулі 18-гадовагу ўзросту. Гэта — 2 хуліганствы, 3 крадзяжы, 1 незаконны абарот наркотыкаў. На думку пракурора, прычынамі, якія садзейнічалі павелічэнню злачыннасці, з’яўляюцца бескантрольнасць за дзецьмі, неналежная арганізацыя іх вольнага ад вучобы часу, абыякавасць і неналежнае выкананне бацькамі сваіх абавязкаў…
На жаль, у 2016г. таксама на­зіраўся рост супрацьпраўных дзеянняў супраць палавой не­да­тыкальнасці дзяцей. Па­цярпелымі прызнаны трое дзяцей.
Таццяна Лаўрэенка гаварыла пра работу ўстаноў адукацыі па ўзаемадзеянні з бацькамі ў пытаннях выхаваўча-прафілактычнай работы сярод непаўналетніх.
-На жаль, статыстыка не заўсёды нас радуе. У некаторых бацькоў няма часу, каб займацца дзецьмі. А іншым разам і час ёсць, ды няма жадання прысвяціць яго дзецям. А яны, між тым, выхоўваюцца на негатыўных прыкладах, якія бачаць вакол сябе. Адсюль і вынікі, якія нас не радуюць. Толькі за мінулы год школьнікі ўчынілі 31 правапарушэнне. На канец мінулага года на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзілася 14 чалавек.
Дзяніс Лебедзеў, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Маларыцкага райвыканкама, увагу прысутных засяродзіў на прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, на мерах адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ва­лянціна Пацурай, педагог-псіхолаг Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, яшчэ раз нагадала пра ролю сям’і ў выхаванні і фарміраванні асобы дзіцяці. Наталля Наўрось, прадстаўнік бацькоўскай грамадскасці СШ №1, пазнаёміла прысутных з формамі ўзаемадзеяння сям’і і школы.
Вынікі работы першага раённага бацькоўскага сходу падвяла Таццяна Лаўрэенка. Яна адзначыла, што менавіта ад бацькоў у значнай ступені залежыць, якім вырасце іх дзіця, якім яно пойдзе ў дарослае жыццё. Школа і педагогі з радасцю заўсёды дапамогуць знайсці выхад са складаных жыццёвых сітуацый. Трэба толькі памятаць, што самы вялікі ўплыў на фарміраванне асобы дзіцяці аказваюць рэальныя ўчынкі і паводзіны бацькоў, а не бясконцыя іх павучанні.
Кожны прысутны вынес нешта сваё з бацькоўскага сходу. Аднак усе пагадзіліся з тым, што ўзаемадзеянне педагогаў і бацькоўскай грамадскасці — адна з важных і неабходных умоў выхавання дзяцей і падлеткаў. На сходзе падкрэслівалі, што ва ўстановах адукацыі раёна набыты пэўны вопыт сумеснай работы па фарміраванні правільных маральных каштоўнасцяў і арыенціраў у падрастаючага пакалення. Аднак работу ў гэтым накірунку неабходна працягваць штодзень, каб дасягнуць станоўчых і трывалых вынікаў.
Закончылася мерапрыемства гала-канцэртам удзельнікаў раённага этапу ІV рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай твор­часці “Добры дзень, мір!”
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас работы першага раённага бацькоўскага сходу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 6 от 21.01.17 г.

Добавить комментарий


www.adulttorrent.org

kover-samolet.com.ua/kovrolin/kovrolin-na-rezinovoi-osnove/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!