Перамогі старанных і разумных

Прадметныя алім­піяды стымулююць вучняў сур’ёзна зай­мацца навукай, адкрываюць перад імі новыя магчымасці.

Нядаўна Маларытчыну на інтэ­лек­туальным спаборніцтве па 6 прадметах прадстаўлялі 13 вучняў 8-11 класаў з 4 устаноў адукацыі. Гэта – 7 вучняў з раённай гімназіі (па інфарматыцы, гісторыі і грамадазнаўстве), 4 – з СШ №2 (па фізіцы і астраноміі), па аднаму – з Олтушскай СШ (па грамадазнаўстве) і Лукаўскай СШ (па хіміі).
Для параўнання. У 2014г. Маларытчына на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах была прадстаўлена 33 удзельнікамі, у 2015г. – 34. Колькасць удзельнікаў зменшылася ў гэтым годзе па той прычыне, што іх адбор праходзіў па рэйтынгавым прынцыпе. Кожны, хто выканаў заданні раённай алімпіяды менш чым на 50 працэнтаў, не меў ніякага шанца трапіць на абласны ўзровень. Усе звесткі-вынікі раённай алімпіяды былі накіраваны ва ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Адтуль ужо дасылалі запрашэнні з вызначаным саставам каманды. На гэты раз на абласную алімпіяду па некаторых прадметах змаглі паехаць нават тыя вучні, якія занялі другія і трэція месцы, калі ім дазвалялі балы.
Выступленне вучняў Маларытчыны сёлета было не вельмі ўдалым, бо заваявана толькі 4 дыпломы. Імі скарбонку дасягненняў папоўнілі Святлана Жыгалава, 10-класніца раённай гімназіі (дыплом ІІ ступені па грамадазнаўстве, настаўнік Ірына Сацюк), Уладзіслаў Ярмашук, 9-класнік СШ №2 (дыплом ІІ ступені па фізіцы, настаўнік Сяргей Марашчук), Надзея Максімук, 10-класніца раённай гімназіі (дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве, настаўнік Ірына Сацюк), і Дзмітрый Гаркаўчук, 11-класнік Лукаўскай СШ (дыплом ІІІ ступені, настаўнік Вячаслаў Пацук).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Фота аўтара.

Опубликованрог Гч № 6 от 21.01.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.